На беразе возера ў в. Вольніца прайшлі спаборніцтвы па спартыўным рыбалоўстве, арганізаваныя

Цэнтрам фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.

Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый раёна.

Месцы ў агульнакамандным заліку размеркаваліся наступным чынам: перамогу ў спаборніцтвах святкавала каманда РАНС, другое месца заваявала дружына ПМК-241, замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі ААТ “Новая Друць”.

У асабітым заліку рыбацкая ўдача парадавала Генадзя МАРДАЧОВА з каманды РАНС (І месца), другую і трэцюю пазіцыі занялі Сяргей ПАТАПЕНКА і Андрэй БАРЫСЕНКА, працаўнікі ПМК-241.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй

ФАКу “Друць”.

Print Friendly, PDF & Email