Мікалай ПАДАБЕД, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны работнік культуры Беларусі:

– Сёння наша краіна перажывае дастаткова складаны перыяд свайго развіцця. Некаторыя арганізацыі з прычыны пандэміі каранавіруса апынуліся ў няпростай эканамічнай сітуацыі. Экспартаарыентаваныя прадпрыемствы абмежаваны ў рэалізацыі сваёй прадукцыі, паколькі многія замежныя дзяржавы ўвялі каранцінныя меры і закрылі свае межы. У дадатак да гэтага, то тут, то там узнікаюць канфлікты, выкарыстоўваюцца розныя метады для дэстабілізацыі грамадства, праводзяцца спланаваныя акцыі і правакацыі.

Напэўна, кожны з нас неабыякавы да таго, у якой краіне будзе жыць ён і яго дзеці. Наша галоўная задача сёння – не дапусціць расколу ў грамадстве і разрухі ў краіне.

Сам я не прапусціў ніводнай выбарчай кампаніі, выканаю свой грамадзянскі абавязак і 9 жніўня. Лічу, што мы павінны цаніць тое, што ўжо дасягнута. А дасягнута не мала. Мы стварылі сваю незалежную суверэнную дзяржаву з нізкім узроўнем беспрацоўя і высокім – сацыяльнай абароны насельніцтва, медыцыны, адукацыі.

Спадзяюся, што на фінішным этапе выбарчай гонкі сваё важнае слова скажуць і мае землякі-выбаршчыкі, ад грамадзянскай пазіцыі якіх залежыць далейшы лёс нашай краіны. Хацелася б, каб свой выбар на бліжэйшыя 5 гадоў кожны зрабіў не на эмоцыях, а абдумана, аналізуючы вынікі мінулых гадоў.

          Запісала Вікторыя САВІНА.

 

Print Friendly, PDF & Email