Сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў СВК “Калгас “Радзіма”

Кіраўнік вобласці па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ўручыў старшыні гаспадаркі Аляксандру Лапацентаву абноўлены знак аб прысваенні ганаровага звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі”, якога Аляксандр Міхайлавіч быў удастоены ў 2001 годзе. Таксама губернатар сардэчна павіншаваў Аляксандра Лапацентава з днём нараджэння.
Міхась КАРПЕЧАНКА.