У музеі СВК “Калгас “Радзіма” ва ўрачыстай абстаноўцы было адкрыта пасланне землякам-нашчадкам ад ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы Яўсея БЛІЗНЯКОВА

На мерапрыемства ў гонар знакамітага земляка завіталі настаўнікі і вучні Вішоўскай школы, прадстаўнікі гаспадаркі і органаў мясцовага самакіравання, родныя і блізкія Яўсея Нікіфаравіча.