Асноўны дзень галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі на Бялыніччыне

Карэспандэнт райгазеты “Зара над Друццю” за некалькі мінут да пачатку галасавання завітаў у выбарчую камісію Савецкага ўчастка для галасавання № 1, што знаходзіцца ў раённым Цэнтры культуры. Члены камісіі ў поўным складзе рыхтаваліся да адкрыцця ўчастка. Старшыня камісіі Жанна Звягіна правяла для іх інструктаж, члены камісіі атрымалі бюлетэні для галасавання, былі таксама апячатаны скрыні для галасавання на ўчастку і на доме.
Старшыня камісіі паінфармавала журналіста, што за папярэднія дні галасавання ўдзел у выбарах прынялі больш за 60 адсоткаў выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання на гэтым участку.
Бліжэй да 8 гадзін раніцы на ўчастак з’явіліся назіральнікі, сярод якіх дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Андрэй Ганчук, Ірына Сысіна і Марына Рыбакова – ад Саюза Незалежных Дзяржаў.
Роўна а 8-й гадзіне на ўчастак прыйшлі і першыя выбаршчыкі. Той з іх, хто прагаласаваў самым першым, па добрай і даўняй традыцыі атрымаў падарунак.
Будзе дапоўнена.
Галасуе старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.