Выбухованебяспечныя прадметы
Звяртаем увагу на некаторыя распаўсюджаныя прыкметы гэтых прадметаў:
— выяўленыя ў грамадскіх месцах і транспарце безгаспадарчыя партфелі, пакеты, торбы, скруткі, скрыні і г.д.;
— незвычайна вялікай вагі прадметы (напрыклад, упакоўкі з-пад соку, шкляныя бутэлькі, слоікі з-пад кавы і г.д.);
— сувязь падазроных прадметаў з іншымі аб’ектамі ў выглядзе расцяжак і г.д.;
— шумы ў прадмеце (напрыклад, ціканне гадзіннікавага механізму);
— устаноўленыя на прадмеце антэны, крыніцы сілкавання, драты;
— элементы этыкетак, штатнай упакоўкі вайсковых боепрыпасаў і выбуховых рэчываў на прадмеце або побач з ім;
— мабільны тэлефон, прымацаваны да якіх-небудзь прадметаў, скрынак, скруткаў і г.д.
У выпадку выяўлення ў грамадскіх месцах або транспарце безгаспадарчых рэчаў не панікуйце. Адыходзьце на бяспечную адлегласць. Не дакранайцеся да выяўленых прадметаў. Не прадпрымайце ніякіх спроб іх абясшкодзіць, бо гэтым займаюцца спецыялісты.
Абавязкова паведаміце аб падазроным прадмеце ў міліцыю па тэлефоне 102.
Мікалай СЦЯПАНАЎ,
старшы оперупаўнаважаны АВК РАУС.