Першы ўрок у школах Беларусі пройдзе на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты дораг»

У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе на тэму “Я вырас тут, і край мне гэты дораг”.

Урок павінен выклікаць у вучняў пачуццё гонару за дасягненні Беларусі ў гады незалежнасці, паспрыяць выхаванню грамадзянскай адказнасці.

Змест урока будзе сфакусаваны на асэнсаванні паняцця «малая радзіма» і яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, а таксама на прыкладах прафесійнай і грамадскай дзейнасці землякоў, іх укладу ў развіццё эканомікі, культуры, спорту і навукі Беларусі. Цікавасць да сучаснасці і мінулага роднага краю, здольнасць шанаваць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца і шанаваць своеасаблівасцю і прыгажосцю роднай прыроды – усё гэта дазваляе развіваць каштоўнаснае стаўленне да малой радзімы і асабістае дачыненне кожнага грамадзяніна да яе лёсу.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Print Friendly, PDF & Email