Темы

У Бялынічах прайшло чарговае пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства

У Бялынічах прайшло  чарговае пасяджэнне  Нацыянальнага  арганізацыйнага  камітэта  па падрыхтоўцы  і правядзенні  Дня беларускага  пісьменства

У Бялынічах прайшло чарговае пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік прэм’ер-міністра і кіраўнік аргкамітэта Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, іншыя члены Нацыянальнага аргкамітэта, адказныя пасадавыя асобы. Спачатку яны падрабязна азнаёміліся з падрыхтоўкай інфраструктуры нашага горада і раёна, агледзелі аб’екты, што будуць задзейнічаны ў арганізацыі свята. На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта былі разгледжаны наступныя пытанні: аб выкананні пратакола даручэнняў пасяджэння аргкамітэта ад 24 чэрвеня 2020 года па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення Дня беларускага пісьменства – праграма мерапрыемстваў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята, запрашэнне афіцыйных гасцей і інш.; аб падрыхтоўцы інфраструктуры Бялынічаў і раёна да свята, рашэнні арганізацыйных пытанняў і гатоўнасці адказных структур райвыканкама – месцы правядзення мерапрыемстваў, харчаванне і пражыванне гасцей і ўдзельнікаў свята, падрыхтоўка аб’ектаў гандлю, забеспячэнне аховы грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху, медыцынскае забеспячэнне і іншае.

З падрабязнай інфармацыяй па пытаннях парадку дня пасяджэння Нацыянальнага аргкамітэта выступілі Ігар Петрышэнка, Ігар Луцкі, Валерый Малашка, Васіль Захарэнка.

– Дзень беларускага пісьменства звяртае нас да вытокаў роднай мовы і культуры. Наш зямляк Францыск Скарына надрукаваў першую кнігу на беларускай мове. Гэта наша гісторыя і спадчына, якімі мы ганарымся, – адзначыў Ігар Петрышэнка. – Дзень пісьменства дазваляе папулярызаваць беларускую мову сярод людзей. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і яны для нас раўнацэнныя.

Па словах віцэ-прэм’ера, на фестываль, які кожны год праходзіць у розных кутках краіны, з’язджаюцца пісьменнікі не толькі з Беларусі, але і бліжэйшых краін.

– Гэта свята – выдатная дыскусійная пляцоўка, дзе пісьменнікі і дзеячы культуры розных краін абменьваюцца вопытам, знаходзяць новыя і цікавыя шляхі далейшага развіцця. Беларускія пісьменнікі працягваюць ствараць цікавыя творы, якія актуальныя як для дарослых, так і для моладзі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. З боку дзяржавы нашым творчым людзям аказваецца сур’ёзная падтрымка, – падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Магілёўская вобласць у чацвёрты раз прымае рэспубліканскае свята. З 2019 года ў Бялынічах ідуць падрыхтоўчыя працы. За гэты час тут адрамантавалі плошчы і цэнтральныя вуліцы, прывялі ў парадак парк Ліпавы Гай, зноўку адбудавалі будынак раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

– Асноўныя аб’екты ўжо практычна завершаны, – адзначыў Васіль Захарэнка. – Цяпер усё дашліфоўваць. Здорава, што ў нашай краіне да значных падзей па чарзе добраўпарадкоўваюць населеныя пункты і райцэнтры. І гэта добра відаць на прыкладзе Бялынічаў. У горадзе амаль цалкам завяршылі капітальны і бягучы рамонт жылля, замянілі інжынерныя сеткі, зрабілі дарогі, добраўпарадкавалі двары і прылеглыя тэрыторыі. Нанова адбудавалі будынак музея – ад старога застаўся толькі падмурак. Наш кінатэатр стаў мультымедыйным цэнтрам. Тут у людзей будзе магчымасць не толькі паглядзець актуальныя фільмы, але і зайсці ў бібліятэку, выйсці ў інтэрнэт, атрымаць усю неабходную інфармацыю. А парк культуры і адпачынку Ліпавы Гай стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення для нашых жыхароў. Пасля завяршэння Дня беларускага пісьменства нам застанецца абноўлены і больш камфортны горад.

Ігар Петрышэнка даў станоўчую ацэнку праведзеным работам, гатоўнасці горада да свята:

– Сёння мы ўбачылі, якую велізарную працу тут прарабілі. Я ўпэўнены, што Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні і будзе цікавы нашым гасцям, для якіх мы падрыхтавалі насычаную і разнастайную праграму.

Нагадаем, што Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных  цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Сёлета вялікі рэспубліканскі фестываль Бялынічы прымаюць 6 верасня.

                      Міхась КАРПЕЧАНКА.

            Фота аўтара і Вольгі НАБОКАВАЙ.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024