Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з Камітэтам дзяржаўнай маёмасці
Магілёўскага аблвыканкама праведзена праверка КСУП “Племзавод Леніна” Горацкага раёна.
У ходзе праверкі выяўлены парушэнні парадку ўліку дзяржаўнай маёмасці, а таксама няўлічаныя ў бухгалтарскім уліку больш за 60 аб’ектаў асноўных сродкаў.
Па выніках праверкі актывы прадпрыемства павялічыліся больш чым на 1 млн рублёў. За дапушчаныя парушэнні вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта Дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.