Темы

Яднае чытачоў з газетай


Як пруткі ў руках умелай майстрыхі злучаюць паміж сабой ніцяныя вочкі, так і паштальёны яднаюць нашых чытачоў з раённай газетай.

Адна з такіх руплівіц – паштальён Галоўчынскага паштовага вузла сувязі Таццяна САМАЛАЗАВА.

Каля сарака экзэмпляраў “Зары над Друццю” разносіць яна чытачам аграгарадка Галоўчын, вёсак Паліеўшчына і Васількі. Акрамя гэтага, шмат іншай карэспандэнцыі, пісьмы, пенсіі, паведамленні, трапляюць з яе рук у дамы вяскоўцаў. Важкая сумка ў паштальёна кожны дзень. Але Таццяна Мечыславаўна на гэта не звяртае асаблівай увагі. За той нядоўгі час, што працуе на пошце, літаральна зраслася з гэтай прафесіяй. Вядома ж, раённая газета – самае папулярнае выданне на яе ўчастку.

– Наша Таня старанная і адказная, – гаворыць пра яе начальнік Галоўчынскай пошты Ірына БЕГЛЯКОВА. – Людзі, што жывуць у яе зоне абслугоўвання, таксама гэта адчуваюць, яны любяць сваю паштальёнку.

Паважаныя падпісчыкі! Кожны нумар раённай газеты з’яўляецца той танюткай, але вельмі важнай нітачкай, якая аб’ядноўвае нас усіх у адзінае цэлае. Нават у сённяшні час хуткаснага інтэрнэту папяровая газета застаецца самай надзейнай і блізкай сяброўкай. Яна не знікае, як сторыз у Інстаграме, не трэба чакаць, пакуль яна загрузіцца, а можна чытаць “Зару над Друццю” ў любы час і пры любым надвор’і.

А самае галоўнае, з кожным нумарам вы атрымліваеце для сябе старонку летапісу жыцця нашага раёна. Наш падпісны індэкс: 64074. Заставайцеся заўсёды з любімай газетай!

          Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем