Темы

15 верасня ў нашай краіне адзначаўся Дзень бібліятэк

Прадстаўнікі адной з самых высакародных і, бадай што, самых старажытных прафесій – бібліятэкары, захоўваюць і папулярызуюць нашу духоўную спадчыну, вядуць шырокую работу ў галіне літаратурнага краязнаўства Прыдруцкага краю, адкрываюць для нас, чытачоў, цікавыя старонкі гісторыі і культурных здабыткаў.

У сувязі з правядзеннем у Бялынічах ХХVІІ Дня беларускага пісьменства адной з галоўных кропак свята стала раённая бібліятэка. За невялікі час яна пераўтварылася ў медыяцэнтр, які адпавядае ўсім патрабаванням чытачоў і карыстальнікаў інфармацыі. Але ж разам з тым бібліятэка засталася месцам звычайнага баўлення вольнага часу людзей, цёплых сустрэч з кнігай, пісьменнікамі і цікавымі людзьмі.

Штогод калектыў райбібліятэкі рэалізуе для карыстальнікаў шэраг творчых  праектаў. З мэтай захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Прыдруцкага краю вядзецца работа над праектамі “Разам з кнігай па шляху да храма”, “Таямніцы малой радзімы” і інш.

Створаны віртуальныя краязнаўчыя рэсурсы: “С той легенды былой, что про белые ночи…”, “Радзімая Прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі”, “Пісьменнікі і дзеячы культуры Бялыніччыны”, “Літаратурная карта Бялыніцкага раёна”, “7 Цудаў Бялыніцкай зямлі” і многія іншыя. У рамках раённых дзён інфармавання бібліятэкары распавядаюць аб гістарычных аб’ектах і падзеях, якія мелі месца быць на Бялыніцкай зямлі, прыгадваюць невядомыя факты мінулага.

Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства была створана галерэя фотапартрэтаў “Алея пісьменнікаў Бялыніччыны”.

З канца мінулага года бібліятэкары сустракаюць наведвальнікаў у памяшканні кінатэатра “Зорка”. Прыгожае і функцыянальнае афармленне кніжнага фонда райбібліятэкі зрабіла яго больш адкрытым і даступным для чытачоў розных узроставых катэгорый, а таксама людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Кардынальна памянялася і дзіцячая бібліятэка-філіял. Тут з’явілася шмат утульных куточкаў і палічак, дзе маленькі чытач можа сам выбраць кнігу, часопіс, пагуляць з цацкамі. Самых цікаўных чакаюць заўсёды новыя апытанкі і віктарыны.

Бібліятэкары ўпэўнены: у які час мы ні жылі б, наколькі хутка да нас ні прыходзіла б інфармацыя, сустрэчы з кнігай і асалоду чытання яе на паперы не заменіць ніводнае электроннае прыстасаванне.

Кожны год бібліятэкары нашага горада прымаюць у сваіх сценах больш за 3 тысячы чытачоў, выконваюць для іх звыш 87 тысяч запытаў. Фонд, якім могуць карыстацца дарослыя і маленькія жыхары Бялыніч, складае 48,5 тысячы экзэмпляраў кніг, перыёдыкі і розных відаў дакументаў.

                     Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                        Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем