Темы

Беларусь і Расія абмяркуюць 17 верасня выкананне дарожнай карты па адмене роўмінгу

Беларусь і Расія абмяркуюць 17 верасня выкананне дарожнай карты па адмене роўмінгу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

“У фармаце відэа-канферэнц-сувязі паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі з удзелам антыманапольных органаў дзвюх дзяржаў, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў сувязі адбудзецца абмеркаванне актуальных пытанняў ходу выканання мерапрыемстваў дарожнай карты па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы”, – праінфармавалі ў Мінсувязі.

Беларусь і Расія з 2017 года працуюць над адменай роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У снежні 2019 года была зацверджана адпаведная дарожная карта.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем