Темы

2 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень сацыяльнага педагога

2 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень сацыяльнага педагога

2 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень сацыяльнага педагога. Работа з падрастаючым пакаленнем – дзейнасць, дастойная вялікай павагі. Калі бацькі не паспяваюць ці не жадаюць спраўляцца з выхаваннем сваіх дзяцей, адказнасць за іх псіхаэмацыянальнае развіццё аўтаматычна кладзецца на плечы спецыялістаў. Анастасія СІДАРЭНКА з 2014 года працуе сацыяльным педагогам Вішоўскай СШ. Пра асаблівасці сваёй працы яна распавяла карэспандэнту

“Зары над Друццю”.

– Анастасія Дзмітрыеўна, як вы прыйшлі ў прафесію?

– Першапачаткова хацела працаваць у дзіцячым садзіку. Скончыла факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства МДУ імя А.А. Куляшова. Але выхавацелем не стала, лёс распарадзіўся інакш. Пры размеркаванні я патрапіла на пасаду сацыяльнага педагога ў Вішоўскую СШ. Цяпер рада, што так атрымалася, мне гэта праца вельмі падабаецца.

– У чым заключаецца ваша дзейнасць?

– Праца сацыяльнага педагога ў школе заключаецца ва ўзаемадзеянні з дзецьмі з “групы рызыкі”, бацькамі, праваахоўнымі органамі, сацыяльна-неабароненымі сем’ямі вучняў і педагагічным калектывам.

Школьны сацыяльны педагог займаецца вывучэннем псіхалагічных і ўзроставых асаблівасцей усіх навучэнцаў школы, арганізуе розныя віды сацыяльна-карыснай дзейнасці, дапамагае рэалізаваць прававую абарону і аказвае сацыяльную падтрымку дзецям і сем’ям, накіроўвае дзеянні бацькоў і педагогаў на папярэджанне негатыўнага ўплыву з боку грамадства, інтэрнэту і інш. Калі атрымліваецца рэальна дапамагчы дзецям стаць на шлях выпраўлення і, у выніку, вырасці паўнавартасным членам грамадства – для мяне гэта самая лепшая ўзнагарода.

– Бацькі праблемных дзяцей ахвотна ідуць на кантакт з сацыяльным педагогам?

– Калі яны бачаць, што мы сапраўды імкнемся дапамагчы і робім гэта, то заўсёды ідуць на кантакт.

– Раз-пораз даводзіцца чуць, што дзеці сёння злыя і жорсткія. Даводзіцца чуць такія выразы як  “цяжкія дзеці”, “складаны падлетак”. Як ставіцеся да іх?

– Не, дзеці сёння зусім не злыя. Проста да кожнага трэба знайсці свой асаблівы падыход. Я не бачыла злых, “цяжкіх” дзяцей. Хутчэй – тых, у каго дома існуюць праблемы. На фоне гэтых праблем і ўзнікае агрэсія. Бываюць такія дзеці, якія робяць нешта не вельмі добрае проста таму, што хочуць прыцягнуць да сябе дадатковую ўвагу. У сённяшні час ім не хапае ўвагі дарослых, таму яны імкнуцца вылучыцца за кошт не зусім карэктных, з пункту гледжання дарослых, паводзін.

– Адны кажуць, што ў прафесіі педагога галоўнае – прызначэнне. Іншыя ўпэўнены, што без якаснай адукацыі стаць высокакласным спецыялістам немагчыма. А як думаеце вы?

– Лічу, што ў большай ступені гэта пакліканне. Без яго чалавек, які атрымаў педагагічную адукацыю, пасля абавязковай адпрацоўкі сыдзе са школы ў іншую сферу. Таксама павінна ляжаць душа да абранай прафесіі. Але ў той жа час без асноў майстэрства, без тэарэтычных ведаў некаторыя рэчы ў практыцы будуць давацца складана. У мяне адукацыя сацыяльнага педагога і мне гэта вельмі моцна дапамагае. У ідэале чалавек, якому падабаецца прафесія, павінен добра вучыцца ў абраным ВНУ.

                    Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024