Темы

У сярэдзіне верасня ў нашай краіне стартавала кампанія па вакцынацыі супраць грыпу

У сярэдзіне верасня ў нашай краіне стартавала кампанія па вакцынацыі  супраць грыпу

У сярэдзіне верасня ў нашай краіне стартавала кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Аб яе асаблівасцях і аб тым, чаму ўсё ж лепш прышчапіцца, чытачам “Зары над Друццю” распавялі галоўны санітарны ўрач раёна Алена ДАМАРАЦКАЯ і ўрач-інфекцыяніст ЦРБ Анастасія КАЧАНАВА.

– Раскажыце аб асаблівасцях сёлетняй кампаніі па вакцынацыі ў параўнанні з папярэднімі.

А.Д.: – Перш за ўсё яны звязаныя з новай інфекцыяй COVID-19, распаўсюджванне якой прыняло пандэмічны характар і прывяло да захворвання больш 30 млн чалавек і звыш мільёна смяротных выпадкаў па ўсім свеце. Барацьба з каранавірусам абцяжарана адсутнасцю лекаў і вакцыны, якія маглі б спецыфічна ўздзейнічаць на яго, абараняючы людзей ад заражэння і цяжкіх зыходаў.

Прымаючы пад увагу той факт, што COVID-19 працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва, у перыяд сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца сумесная цыркуляцыя розных вірусаў і рызыка заражэння адначасова некалькімі вірусамі значна павышаецца.

Асаблівую небяспеку ўяўляе спалучэнне ў чалавека інфекцыі COVID-19 і сезоннага грыпу. Абодва вірусы валодаюць уласцівасцю неспрыяльна ўздзейнічаць, перш за ўсё, на лёгачныя тканкі, выклікаючы пнеўманіі. Даказаным з’яўляецца развіццё пасля грыпу такіх ускладненняў як міякардыт, сінусіт, атыт, трахеіт, менінгіт і іншых хвароб, цячэнне якіх можа скончыцца неспрыяльна. Вірусы ўяўляюць небяспеку для любога чалавека, але, перш за ўсё, для людзей старэйшага ўзросту, цяжарных жанчын і асоб з любымі хранічнымі захворваннямі.

Зараз у людзей няма магчымасці абараніцца ад інфекцыі COVID-19 з дапамогай вакцыны, але кожны можа дапамагчы сабе не захварэць на грып, зрабіўшы прафілактычную прышчэпку.

Да таго ж, сёлетняя кампанія пачалася раней, чым звычайна, каб да ўсталявання халоднага надвор’я і масавага пад’ёму захваральнасці на ВРВІ ў прышчэпленых паспеў выпрацавацца імунітэт.

– Пасля кожнага эпідэміялагічнага сезону праводзяцца вынікі і аналізуецца эфектыўнасць праведзенай вакцынацыі…

А.Д: – Сапраўды. Пры аналізе эфектыўнасці вакцынацыі супраць грыпу ў мінулым сезоне ўстаноўлена, што захваральнасць на ВРІ і грып сярод прышчэпленых была больш чым у 10 разоў ніжэй у параўнанні з тымі, хто не рабіў прышчэпку. Па разліках, праведзеная вакцынацыя дазволіла папярэдзіць да 2 091 выпадкаў грыпу і ВРІ, у тым ліку сярод працуючага насельніцтва – 743 выпадкі. Дзякуючы праведзенай вакцынацыі сярод працоўнага насельніцтва раёна (за вылікам 34 тысячы рублёў, выдаткаваных на закупку вакцын), прадухілены эканамічны ўрон склаў больш за 290 тысяч рублёў.

Эфектыўнасць прышчэплівання добра відаць і на канкрэтных прыкладах. Традыцыйна нізкі ўзровень захваральнасці (крыху больш за 1%) на грып і ВРВІ застаецца ў СВК “Калгас “Радзіма”, РАУС, РАНС, лясгасе, дзе штогод прышчэпліваецца звыш 40% работнікаў. У гэты ж час узровень захваральнасці ў 9,8% зарэгістраваны ў Аўтапарку № 7.

– Як вядома, прышчэпліванне мае сэнс толькі калі імунітэт выпрацоўваецца калектыўна. Колькі жыхароў раёна плануецца прышчапіць сёлета?

А.К.: – У эпідэмічны сезон 2020-2021 года неабходна ахапіць вакцынацыяй, як і ў папярэднія гады, не менш за 40% насельніцтва, ці 7 221 чалавек, з іх 2 345 чалавек (13%) – за кошт рэспубліканскага бюджэту, раённага – 3 428 чалавек (19%), за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый будзе прышчэплена не менш за 40% працуючых, ці 1 443 чалавек.

– Хто можа разлічваць на бясплатную прышчэпку?

А.К.: – Бясплатна прышчэпкі зробяць людзям з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай, дыхальнай і іншых сістэм, грамадзянам ва ўзросце 65 гадоў і старэй, школьнікам і выхавальнікам дзіцячых садкоў, работнікам устаноў адукацыі і інш.

Што да кіраўнікоў арганізацый, то большасць з іх, праяўляючы рэальны клопат пра супрацоўнікаў, гарантуючы ім сацыяльную абарону, заключылі дагаворы з арганізацыямі аховы здароўя на правядзенне імунізацыі супраць грыпу.

– Нагадайце, калі ласка, аб супрацьпаказаннях для вакцынацыі.

А.К.: – Іх няшмат. Прышчэпку супраць грыпу нельга рабіць пры вострых ліхаманкавых станах, у перыяд абвастрэння хранічных захворванняў, пры павышанай адчувальнасці арганізма да яечнага бялку. Тыя вакцыны, што выкарыстоўваюцца ў ЦРБ некалькі гадоў запар, а дакладна расійская “Грыпол плюс” і французская “Ваксігрып” могуць выкарыстоўвацца для вакцынацыі дзяцей з 6 месячнага ўзросту, цяжарных і ВІЧ-інфіцыраваных грамадзян. Абедзве з’яўляюцца інактывіраванымі, г.зн. замест жывых вірусаў яны ўтрымліваюць так званыя павярхоўныя антыгены – часцінкі, якія, пасля пападання ў арганізм, выпрацоўваюць клеткі-антыцелы. Апошнія, у сваю чаргу, не даюць вірусу, патрапіўшаму ў арганізм, размнажацца.

– Куды жадаючыя могуць звяртацца для прышчэплівання?

А.К: – Вакцынацыя праводзіцца ў кабінеце      № 109 райпаліклінікі, жыхары сельскіх населеных пунктаў могуць звярнуцца ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ці на ФАПы па месцы пражывання. Папярэдне ва ўчастковага ўрача-педыятра ці тэрапеўта неабходна атрымаць  допуск на прышчэпліванне.

                        Гутарыла Вольга НАБОКАВА.

                        Фота аўтара.

 

Последние новости

РОЧС информирует

Стартовала республиканская акция «Не оставляйте детей одних!»

15 мая 2024
Читать новость
Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Читать новость
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Читать новость
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Читать новость
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Читать новость
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх