Темы

Выбраць годную і ганаровую прафесію

РАНС запрашае маладых жыхароў Бялыніччыны звязаць свой лёс  з высакароднай прафесіяй ратавальніка-пажарнага і стаць курсантам універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў Мінску.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па дзвюх спецыяльнасцях: “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” і “Пажарная і прамысловая бяспека”, якія не маюць аналагаў у краінах СНД. Ужо з першага курса курсанты праходзяць практыку ў вучэбнай аварыйна-ратавальнай часці ВНУ,           удзельнічаюць у тушэнні пажараў і ліквідацыі іншых надзвычайных сітуацый, набываючы навыкі баявой службы і рыхтуюць сябе да будучай працы.

Значная ўвага надаецца фізічнай падрыхтоўцы і спорту. Усе выпускнікі маюць спартыўны разрад па адным або некалькіх відах спорту. Многія з іх становяцца кандыдатамі і майстрамі спорту, чэмпіёнамі Свету і Еўропы.

Па заканчэнні вучобы выпускнікам універсітэта выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі і прысвойваецца спецыяльнае званне “Лейтэнант унутранай службы”. Курсанты, залічаныя ва ўніверсітэт, выключаюцца з воiнскага ўлiку (вызваляюцца ад службы ў войску). Час вучобы залічваецца ў стаж службы.

Курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, камунальна-бытавымі паслугамі і інтэрнатам, ім выплачваецца стыпендыя. У працэсе навучання яны вывучаюць дысцыпліну “Аўтамабільная падрыхтоўка” і на 3 курсе атрымліваюць пасведчанне вадзіцеля.

Універсітэт мае сучасныя вучэбна-лабараторныя базы, камп’ютарныя класы, вучэбна-тактычныя палігоны і г.д. Для арганізацыі практычнага навучання маюцца вучэбныя пажарныя аварыйна-ратавальныя часці. Створаны ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам.

Таксама можна атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” у іншых навучальных установах Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення можна атрымаць у РАНС па адрасе: г. Бялынічы,             вул. Паркавая, 2, ці па тэлефоне 38-103.

   Аляксандр ЯНКОЎСКІ,

   намеснік начальніка РАНС.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем