Темы

А шанец выправіцца ёсць!

А шанец  выправіцца ёсць!

Важнейшым аспектам аховы жыцця і здароўя жыхароў раёна ад злачынных замахаў і іншых антыграмадскіх дзеянняў раней судзімымі з’яўляецца шматгранная прафілактычная работа з імі, накіраваная на папярэджанне злачынстваў і правапарушэнняў.

Статыстыка злачыннасці ў раёне з пачатку 2020 года сведчыць аб нязначным росце такога віду злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

Актуальнасць прафілактычнай работы абумоўлена тым, што раней судзімыя грамадзяне – гэта найбольш небяспечная катэгорыя правапарушальнікаў, для якіх характэрна псіхалогія супрацьпраўных паводзін, адмоўнае стаўленне да працы, злоўжыванне спіртным.

Да прыкладу, на ўліку ў КВІ знаходзіцца раней неаднаразова судзімы за крадзяжы жыхар райцэнтра Р. 1987 года нараджэння. Ён быў асуджаны за крадзеж у 2018 годзе, атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады, але ў жніўні 2019 года быў вызвалены на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Р. быў пастаўлены на ўлік у КВІ, з ім праводзілася прафілактычная работа. Аднак мужчына аказаўся неўспрымальным да мер выхаваўчага і прафілактычнага характару і ўжо ў красавіку 2020 года паўторна скраў рэчы ў сваіх знаёмых.

Падчас судовага пасяджэння Р. цалкам прызнаў сваю віну, але было позна. Раённы суд прызнаў яго вінаватым і, згодна арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі, вынес пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.

У цяперашні час на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС знаходзіцца 200 грамадзян, якія маюць непагашаную судзімасць, адбываюць пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Гэтым людзям даецца яшчэ адзін шанец даказаць сваё выпраўленне шляхам змены ранейшага ладу жыцця, абавязковага працаўладкавання, пагашэння запазычанасці перад дзяржавай і асобамі, якім быў нанесены ўрон у выніку зробленага злачынства.

У выпадку, калі асуджаны сваімі паводзінамі даказаў, што ў яго сфарміравана гатоўнасць весці правапаслухмяны лад жыцця, супрацоўнікі КВІ ўносяць да разгляду ў суд пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні яго ад прызначанага пакарання альбо замене неадбытага пакарання на больш мяккае.

     Вольга КОРШУНАВА,

                   інспектар КВІ РАУС.

Последние новости

Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем