За бяспеку з творчасцю
У СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага адбыўся завяршальны этап рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”, прымеркаванай да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Актывісты БМГАВП, супрацоўнікі РАНС і вучні школы правялі сваеасаблівы флэшмоб. У танцы, знятым на відэа з пажарнай вышкі, яны адлюстравалі абрэвіятуру — БМГАВП.
Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных была створана па ініцыятыве МНС 14 кастрычніка 2001 года. Зараз у яе ўваходзяць больш за 150 тыс. удзельнікаў з усіх куткоў краіны. На Бялыніччыне налічваецца 247 сяброў пажарных.
Аліна ЦЫГАНІЙ.