РУП “Белпошта” плануе датэрміновую выплату пенсій і дапамог за 5-9 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на сайце “Белпошты”. Там жа размешчаны і графік датэрміновай выплаты пенсій у рэгіёнах. 7 лістапада будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні сувязі.
Аб рэжыме працы паштовых аддзяленняў можна даведацца ў кантакт-цэнтры па нумары 154. Рэжым працы кантакт-цэнтра: панядзелак-пятніца – з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля – з 9.00 да 17.00. 7 лістапада званкі прымаюцца з 9.00 да 17.00.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.