Темы

Тлумачэнні ў электронным фармаце

Тлумачэнні  ў электронным фармаце

На сайце Міністэрства аховы здароўя з’явілася новая рубрыка для спецыялістаў, дзе размешчана інфармацыя аб новай каранавіруснай інфекцыі, паведамляе БелТА.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, эксперты кафедр БДМУ і БелМАПА адказалі на самыя часта задаваемыя пытанні ўрачоў розных спецыяльнасцей, якія цяпер працуюць у стацыянарных і паліклінічных установах і аказваюць меддапамогу пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

У прыватнасці, тлумачыцца, што КТ-карціна двухбаковай віруснай пнеўманіі з’яўляецца прычынай для пастаноўкі дыягназу COVID-19 без дадатковага лабараторнага пацвярджэння. КТ органаў грудной клеткі дае магчымасць візуалізаваць змяненні, па якіх з высокай верагоднасцю можна паставіць дыягназ COVID-19 (адчувальнасць каля 95 працэнтаў), і дастатковая для вызначэння тактыкі вядзення пацыента.

Спецыялісты таксама адзначаюць, што няма сэнсу ў кантрольным ПЦР-даследаванні ў вылечаных пацыентаў перад выпіскай. Пасля 10-14-га дня захворвання большасць пацыентаў не кантагіёзныя, пры гэтым вынік ПЦР можа заставацца станоўчым да 2-3 месяцаў за кошт дэтэкцыі рэшткаў генетычнага матэрыялу нежыццяздольнага віруса, што прадэманстравана ў шэрагу клінічных даследаванняў.

Закрыццё ліста непрацаздольнасці ў пацыентаў з бессімптомнай і лёгкай формай адбываецца не раней за 14-ы дзень, з сярэдняцяжкай і цяжкай формамі – не раней за 21-ы дзень, што больш чым дастаткова для спынення выдзялення пацыентам жыццяздольнага віруса.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем