Злачынствы ў інтэрнэце

Сёння мы жывём і працуем у свеце глабальных магчымасцей узаемадзеяння.
Пры дапамозе інтэрнэту можна весці легкадумную гутарку або здзяйсняць шматмільённыя грашовыя аперацыі і здзелкі з людзьмі нават з далёкага замежжа.
Аднак адваротным бокам дадзеных глабальных працэсаў з’яўляецца неабароненасць персанальных звестак, якія ўтрымліваюцца на розных лічбавых носьбітах.
У бягучым годзе на тэрыторыі нашага раёна рэзка павялічылася колькасць злачынстваў, зробленых у сферы лічбавых тэхналогій. Кожны тыдзень у РАУС паступаюць ад 2 да 4 заяў аб такіх злачынствах. Часцей за ўсё зламыснікі выкарыстоўваюць наступныя сцэнарыі:
– прадставіўшыся супрацоўнікам банка, паведамляюць пра тое, што ў дадзены момант з банкаўскай карткі грамадзяніна адбываецца спісанне грошай альбо праходзіць аплата за які-небудзь тавар. Каб прадухіліць спісанне сродкаў, псеўдасупрацоўнік просіць паведаміць код, які прыйдзе на мабільны тэлефон ахвяры ў смс-паведамленні. Атрымаўшы неабходную інфармацыю, зламыснікі з лёгкасцю апустошваюць банкаўскія карткі ні пра што не падазраваючых грамадзян;
– зламыснікі прадстаўляюцца пакупнікамі якога-небудзь тавара на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы, дасылаюць чалавеку, што размясціў аб’яву, спасылку, па якой прадаўцу неабходна запоўніць усе рэквізіты сваёй банкаў-скай карткі для наступнага атрымання аплаты. Такім чынам зламыснік атрымлівае беспера-шкодны доступ да грашовых сродкаў прадаўца, і злачынная схема прыходзіць у дзеянне.
Паважаныя жыхары Бялыніч і сельскай мясцовасці! Просім вас праяўляць павышаную пільнасць да грашовых аперацый у інтэрнэце. Памятайце, што супрацоўнікі банка ні пры якіх абставінах не стануць вам тэлефанаваць з просьбай аб прадастаўленні інфармацыі наконт вашай банкаў-скай карткі ці пашпартных дадзеных.
Пры паведамленні пра спробы зняць грошы з вашай карткі не паддавайцеся эмоцыям, хваляванню і страху, бо на гэта зламыснікі і разлічваюць.
Будзьце ўважлівыя і не дайце сябе ашукаць!
Аляксандр ДРАЗДОЎ,
першы намеснік
начальніка РАУС.