Адной з асноўных прычын высокага ўзроўню злачыннасці, як правіла, з’яўляюцца п’янства і алкагалізм.

Алкагалізм – гэта хвароба, напрамую звязаная з некантралюемым ужываннем спіртных напояў, і характарызуецца залежнасцю ад іх.

Супрацоўнікі РАУС на пастаяннай аснове праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку злачынстваў, зробленых у стане алкагольнага ап’янення.

Участковыя інспектары міліцыі штодня наведваюць адміністрацыйныя ўчасткі з мэтай своечасовага выяўлення грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Таксама дзеля зніжэння колькасці злачынстваў, што робяцца ў нецвярозым стане, супрацоўнікі міліцыі выяўляюць месцы вытворчасці і незаконнай рэалізацыі самагону і іншых вадкасцей з утрыманнем спірту.

Адказнасць за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскіх месцах ці на працы ў стане ап’янення прадугледжвае наступныя санкцыі:

– за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкаголю і піва, або за з’яўленне ў іх у стане алкагольнага ап’янення, якое абражае чалавечую годнасць і грамадскую мараль, накладаецца штраф у памеры да 8 базавых велічынь;

– за знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап’янення штрафныя санкцыі прадугледжваюць пакаранне ў памеры ад 1 да 10 бв;

– дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 артыкула 17.3 КаАП, зробленыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 бв або адміністрацыйны арышт;

– з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, караецца штрафам ад 5 да 10 бв;

– знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, прадугледжвае штраф ад 8 да 12 бв;

– за спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, або іх аналагаў у грамадскім месцы накладаецца штраф у памеры ад 10 да 15 бв.

                   Аляксандр КРОЛ,

                   в.а. начальніка ААПП РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email