Темы

Мужчынскі асяродак, або дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

Мужчынскі асяродак, або  дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

Многія прафесіі, у тым ліку і настаўніка, мы па традыцыі лічым «жаночымі». Яно і праўда, жыццё паказвае, што нямнога мужчын жадаюць звязаць сваё жыццё з педагагічнай сферай. Аднак, ёсць яшчэ адно цікавае назіранне спецыялістаў: мужчыны, якія выбралі прафесію настаўніка, даўжэй, чым жанчыны, застаюцца ў ёй.

У Галоўчынскай СШ працуюць 5 мужчын-педагогаў, што даволі значная колькасць для сельскай установы адукацыі.

– Чацвёра з іх – выпускнікі нашай школы, – не без гонару адзначае дырэктар школы Ірына ГЛУШАК. – Прыемна, калі людзі вяртаюцца на працу на малую радзіму. Усяго ж педагогаў-выпускнікоў у нашай школе працуе 7 чалавек. Як кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Самы малады з іх – настаўнік матэматыкі Дзяніс СОБАЛЕЎ. У школу ён патрапіў па размеркаванні, і ўжо трэці год выкладае свой прадмет пасля заканчэння абавязковага тэрміну адпрацоўкі. Сёлета ён рыхтуецца да атэстацыі настаўніка ІІ катэгорыі і паралельна вядзе класнае кіраўніцтва ў 5 класе.

– Мне было лёгка пачынаць працоўную дзейнасць у роднай школе, – гаворыць Дзяніс Анатольевіч. – Тут усё сваё, знаёмае, а дзе якія цяжкасці ўзнікалі, старэйшыя калегі дапамагалі і падказвалі.

І з дзецьмі, як адзначае малады настаўнік, хутка знаходзіцца агульная мова.

Разам вучыліся  ў адным класе, а зараз працуюць у роднай школе настаўнікі інфарматыкі Дзмітрый БУЛАНОВІЧ і гісторыі і нямецкай мовы Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Дзмітрый Булановіч, акрамя выкладання свайго прадмета, вядзе класнае кіраўніцтва ў 7 класе і кіруе аб’яднаннем па інтарэсах «Робататэхніка» ад МЦ «Ветразь».

У мінулым годзе ён разам са старэйшымі выхаванцамі прыняў ўдзел у абласным этапе турніра па робататэхніцы «First РОБОТ» і атрымалі нядрэнныя вынікі. Сёлета з-за неспрыяльнай эпідсітуацыі ўдзел у гэтым спаборніцтве прыйшлося адкласці, затое адправілі некалькі работ на абласны конкурс па крэатыўным праграмаванні.

– Я з дзяцінства марыў стаць настаўнікам, вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі, – распавядае Дзмітрый Міхайлавіч. – Абставіны склаліся так, што мы з сям’ёй пераехалі жыць з Магілёва ў маю родную вёску Старое Сяло. Вярнуцца на малую радзіму і адчуваць сябе тут запатрабаваным, што можа быць лепш за гэта?

Такія ж думкі выказвае яго калега Андрэй Супіталёў.  Ён актыўна цікавіцца гісторыяй роднага краю, далучае да свайго захаплення вучняў. Да 75-годзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яны разам стварылі інтэрактыўную карту воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Галоўчынскага сельсавета.

З 1989 года ў Галоўчынскай СШ працуе Барыс ГЛУШАК. За больш як тры дзясяткі гадоў праз яго заняткі прайшло не адно пакаленне маленькіх жыхароў аграгарадка Галоўчын і навакольных вёсак.

Барыс Васільевіч скончыў Мазырскі педінстытут па спецыяльнасці «Настаўнік агульнатэхнічных дысцыплін» і таксама вярнуўся працаваць у родную школу. Яго вучні неаднаразова займалі прызавыя месцы ў раённых і абласных алімпіядах па працоўным навучанні. Але самае галоўнае, як лічыць настаўнік, гэта не толькі перамогі, а тыя трывалыя веды і ўменні, атрыманыя школьнікамі падчас урокаў працы. Гэта не толькі магчымасць адрамантаваць табурэт ці прыкруціць да сцяны электрычную разетку. У школе дзеці могуць асвоіць прафесію швяі ці трактарыста-машыніста катэгорыі «А». Падрыхтоўку трактарыстаў ажыццяўляе Барыс Глушак. Сёлета 5 старшакласнікаў – 3 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі – асвойваюць нюансы кіравання старэнькім, але яшчэ бадзёрым МТЗ. Дадаткова вывучаюць трактарную справу чацвёра працаўнікоў іншых арганізацый, якія школу скончылі даўно.

– Раней пры нашай установе адукацыі працаваў вучэбна-вытворчы камбінат па падрыхтоўцы трактарыстаў. З тых пор тэхніка і захавалася, – распавядае Барыс Васільевіч. – Некалькі гадоў на трактары апрацоўвалі зямлю – удзельнічалі ў сумесным аграрным беларуска-галандскім праекце, а потым пачалі выкарыстоўваць яго ў навучальным працэсе. Праўда, прыйшлося аднаўляць тэхніку ледзь не па дэталях.

Шмат гадоў Барыс Глушак кіруе аб’яднаннем па інтарэсах «Юны матацыкліст» ад МЦ «Ветразь». І таксама адзначае, што большасць матацыклаў для сваіх выхаванцаў былі сабраны з таго, што няўдалы гаспадар даўно ўжо выкінуў бы на металалом.

 

 

Ахвочых асядлаць двуколавы транспарт сярод вучняў не меншае і па сёння. Галоўчынскія юныя матацыклісты не аднойчы станавіліся пераможцамі раённых і абласных спаборніцтваў па мотаспорце, два разы займалі ІІ месца на рэспубліканскіх. І гэта пры тым, што заняткі наведваюць крыху больш за 10 чалавек. Але адмысловыя таленты, гаворыць настаўнік, можна разгледзець у кожнага вучня. Галоўнае, даць ім падтрымку.

– У нас вельмі зладжаны і творчы педкалектыў, – рэзюмуе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла БЕГЛЯКОВА. – У многіх педагогаў стаж працы на адным месцы больш за 25 гадоў. З далёкіх часоў працягваецца традыцыя аказваць неабходную дапамогу і падтрымку маладым настаўнікам, якія прыходзяць да нас на першае рабочае месца. Таксама выхоўваем у вучняў павагу да прафесіі педагога. Нездарма шмат нашых выпускнікоў потым звязалі сваё жыццё з выхаваннем і навучаннем маладога пакалення. І значная частка – з роднай школай!

                                            Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024