Темы

Прылада сама не адключыцца!

Сёння амаль у кожнага чалавека ёсцьразнастайныя гаджэты: мабільныя тэлефоны, планшэты і шэраг іншых прылад, акумулятары якіх зараджаюцца ад электрычнай сеткі. Пры гэтым варта памятаць, што ўключаны ў разетку гаджэт, які не выкарыстоўваецца па прызначэнні, можа прадстаўляць пажарнуюнебяспеку.

Уладальнікі мабільных тэлефонаў і іншых прылад часцяком не вымаюць зарадныя прыстасаванні з разеткі, калі неабходнасць у іх выкарыстанні знікае. Аднак, калі зарадка мабільнага тэлефона, падключаная да сеткі, знаходзіцца пад напругай, гэта можа стаць прычынай пажару. Падобныя здарэнні не частыя, але ўсё ж маюць месца быць.

Вось нескладаныя правілы, якія варта выконваць, каб пазбегнуць узгарання зарадных да гаджэтаў.

У інструкцыі да мабільнага тэлефона выразна сказана, што ў мэтах бяспекі непрацуючую па прамым прызначэнні зарадную прыладу трэба адключаць ад сеткі. Памятайце: пакінутае ў разетцы зараднае знаходзіцца пад напругай. А ў сетцы бываюць тэхнічныя збоі, пераключэнні, у выніку якіх прыбор можа не толькі задыміцца, але і загарэцца. Па гэтай жа прычыне неабходна зараджаць гаджэты толькі ў вашай прысутнасці.

Сучасныя зарадныя прылады для тэлефонаў аснашчаны ўбудаванай сістэмай абароны ад узгарання. Аднак, у кожнага прыбора ёсць тэрмін службы, і калі выпрацаваны рэсурс зарадкі, корпус прылады можа аплавіцца і загарэцца.

Ёсць і іншы бок небяспекі ўключанага ў сетку зараднага. Калі ў вашай сям’і ёсць маленькае дзіця, толькі на секунду ўявіце, што будзе, як яно стане гуляць з провадам ад зарадкі або яшчэ горш – возьме ў рот.

І яшчэ адно правіла, якое варта выконваць: неабходна выкарыстоўваць арыгінальныя зарадныя прылады, прызначаныя менавіта для вашай мадэлі тэлефона або планшэта. На практыцы мы далёка не заўсёды выкарыстоўваем падыходзячую зарадную прыладу для свайго гаджэта. Калі для тэлефона або смартфона выкарыстоўваецца іншая, больш магутная зарадка, у гэтым выпадку ёсць рызыка ўзгарання самой прылады або нават выбуху акумулятара.

Не пакідайце электрапрыборы, акрамя халадзільнікаў,      уключанымі ў рэжыме чакання. Такім чынам вы абароніце сябе, свой дом і маёмасць ад няштатных сітуацый, звязаных з выкарыстаннем электраабсталявання.

                                                    Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

                                                    інспектар ІНіП РАНС.

 

Последние новости

Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем