Супрацоўнікі РАНС з’яўляюцца прадстаўнікамі не толькі самай мужнай прафесіі – ратавальнікаў. Яны – даўнія партнёры нашай газеты і актыўныя падпісчыкі.
Дзякуючы агульнай інфармацыйнай рабоце чытачы нашай газеты пастаянна знаходзяцца ў курсе акцый і мерапрыемстваў, якія праводзяцца РАНС, павышаюць узровень ведання правіл бяспекі і дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Адна з апошніх прафілактычных акцый ратавальнікаў «Бяспечны Новы год» распачалася з 7 снежня. Ратавальнікі нагадваюць строга выконваць правілы пажарнай бяспекі, правяраць электрычныя гірлянды і ўпрыгажэнні перад эксплуатацыяй, быць асцярожнымі з піратэхнікай.
Таксама перад навагоднімі святамі яны прадоўжылі сяброўства з нашай газетай.
Паважаныя чытачы! Нагадваем вам, што працягваецца падпіска на раённую газету «Зара над Друццю» на студзень месяц і І квартал 2021 года. Кожны падпісчык па даўняй традыцыі атрымае ў падарунак фірменны каляндар з пералікам асноўных свят па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
ПАДПІСАЦЦА НА НАШУ ГАЗЕТУ МОЖНА І Ў ІНТЭРНЭЦЕ!
Для таго, каб аформіць падпіску, вам трэба зайсці на сайт belpressa.by, выбраць са спіса друкаваных выданняў «Зару над Друццю», аформіць падпіску на патрэбны перыяд і атрымаць нумар рахунку.
Гэты нумар рахунку патрэбна ўвесці пры аплаце падпіскі праз сістэму «Разлік» АРІП.
Для правядзення аплаты неабходна:
– выбраць у сістэме «Разлік» АРІП пункт СМІ – літару З – «Зара над Друццю» – Падпіска;
– увесці нумар рахунку, атрыманы на сайце belpressa.by;
– праверыць правільнасць запаўнення формы;
– аплаціць.
Аплаціць падпіску на раёнку можна і ў касе банка, толькі паведаміць касіру, што плаціць неабходна праз сістэму АРІП.
Заставайцеся з любімай газетай!