Темы

На мінулым тыдні на чыгуначнай станцыі «Друць» прайшла акцыя «Стоп – няправільны крок!»

На мінулым тыдні на чыгуначнай станцыі «Друць» прайшла акцыя «Стоп – няправільны крок!»

Мэта правядзення яе – інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правіл пераходу чыгуначных шляхоў у недазволеных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Чыгуначныя шляхі – зона павышанай небяспекі. З дзяцінства нас вучаць, што нельга пераходзіць праз рэйкі ў неналежным месцы, падыходзіць блізка да састава, які рухаецца, гуляць на платформе. Гэтых «нельга» вельмі шмат. Але людзі ўсё роўна парушаюць устаноўленыя правілы. Супрацоўнікі РАУС, РА ГА «БРСМ», а таксама работнік Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі нагадалі грамадзянам аб неабходных мерах бяспекі.

На чыгуначнай станцыі «Друць», а таксама на месцах, дзе абсталяваны пешаходныя пераходы, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына ШАБУСАВА, участковы інспектар РАУС Мікалай ГАЛУБЦОЎ, спецыяліст ІСН РАУС Святлана ПАТАПЕНКА і дзяжурная па станцыі «Друць» Марына САЛОДКАЯ раздавалі прахожым лістоўкі, якія растлумачвалі правілы паводзін на аб’ектах павышанай небяспекі.

Тэкст і фота Дзмітрыя ЦІХАНАВА.

Последние новости

Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем