Задача — працаўладкаваць

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены шэраг кантрольных мерапрыемстваў па пытаннях забеспячэння працаўладкавання грамадзян на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
Іх вынікі паказалі, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады, рэгіён пакуль адстае ў выкананні гэтага найважнейшага паказчыка матрыцы задач вертыкалі ўлады.
За студзень-верасень 2020 года ў вобласці на новыя месцы працаўладкавана 2867 чалавек або 86,9% ад задання.
Кантралёры працягваюць выяўляць выпадкі незахавання арганізацыямі раней створаных працоўных месцаў, а таксама скажэнні адпаведных звестак у статсправаздачнасці. Толькі па матэрыялах КДК вобласці за мінулы перыяд бягучага года з названай справаздачнасці выключаны дадзеныя аб працаўладкаванні 16 чалавек.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
в. а. намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.