Міністэрства інфармацыі абнавіла на сваім сайце аўдыёкніжкі

Міністэрства інфармацыі абнавіла на сваім сайце аўдыёкніжкі, выпушчаныя выдавецтвам “Вышэйшая школа”.
Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.
Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле “Аўдыёкніжкі па класах навучання”.
“Сучасная беларуская проза” змяшчае аўдыёзапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыёкніжкі па спасылках: