Темы

Дзе ёсць натарыус, няма месца канфлікту

Дзе ёсць натарыус, няма месца канфлікту

Сёлета Беларуская натарыяльная палата адзначыла 25 гадоў з дня свайго заснавання. Увесь гэты час у нашым раёне яе прадстаўляе натарыус Міхаіл ГАРАДКОЎ.

Міхаіл Мікалаевіч – адзін з найбольш вопытных работнікаў, які натарыяльнай справе прысвяціў амаль 30 гадоў. За гэты час ён заслужыў высокі давер кліентаў. Юрыстам марыў быць не заўсёды, першую адукацыю Міхаіл Гарадкоў атрымаў у МДУ імя А.А. Куляшова па спецыяльнасці настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і савецкага права. Па размеркаванні яго накіравалі ў Слаўгарадскі раён, дзе ён год адпрацаваў у школе настаўнікам. Затым, знаходзячыся ў пошуках свайго месца ў жыцці, Міхаіл Мікалаевіч вырашыў паспрабаваць сябе ў юрыспрудэнцыі. На той час у Беларусі атрымаць гэтую прафесію можна было толькі на юрфаку БДУ, таму, зразумела, конкурс туды быў велізарны. Але ён паступіў і завочна вучыўся 6 гадоў па спецыяльнасці «правазнаўства». Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце вярнуўся на Бялыніччыну і пачаў працаваць натарыусам.

– Прадстаўнік гэтай юрыдычнай прафесіі павінен валодаць шырокімі ведамі ў розных галінах права: грамадзянскім, сямейным, фінансавым, падатковым, – распавядае Міхаіл Мікалаевіч. – Увесь час сачыць за зменамі ў ім, добра ведаць, як складаюцца дакументы: што абавязкова павінна быць у іх, а што – катэгарычна непрымальна. А інакш як дапамагчы людзям правільна вырашыць пытанні, звязаныя са спадчынай, купляй­продажам, абменам жылля і інш.?

Большасць грамадзян нядрэнна дасведчаныя аб кампетэнцыі натарыуса і ведаюць, што да яго трэба звяртацца, калі ўзнікаюць пытанні са спадчынай, афармленнем розных грамадзянска­прававых здзелак, складаннем завяшчанняў, засведчаннем даверанасці або адпраўленнем дзіця за мяжу. Але нават калі здарыцца так, што пытанне, па якім чалавек звяртаецца да натарыуса, па­за яго спецыялізацыяй, яго заўсёды пісьменна накіруюць да спецыялістаў, у якіх ён сапраўды зможа атрымаць патрэбную кансультацыю.

– Большую частку маёй дзейнасці складаюць спадчынныя справы, – дзеліцца натарыус. – Успамінаецца выпадак, калі толькі пачынаў працавайць, да мяне звярнуліся грамадзяне для афармлення спадчыны па завяшчанні. Памерла іх цётка, у якой не было мужа і дзяцей, таму адзінымі спадкаемцамі былі пляменнікі. Калі мы накіравалі запыт у банк, высветлілася, што спадчынная маёмасць склала даволі вялікую суму савецкіх рублёў, што было сапраўдным багаццем на той час. Калі яны даведаліся аб гэтым, былі шакаваныя, бо бабуля ўсё жыццё жыла вельмі сціпла. Але пляменнікі скарыстацца гэтымі грашыма ўжо не паспелі. У выніку рэформы яны абясцэніліся. Цяжка ўявіць, як было крыўдна гэтым людзям.

– Хтосьці можа палічыць прафесію натарыуса крыху нуднай: увесь час знаходзіцца ў кабінеце, праводзіць кансультацыі, працаваць з паперамі, – працягвае Міхаіл Мікалаевіч. – Але я разумею, што сваёй прафесійнай дзейнасцю многім людзям змог дапамагчы ў вырашэнні складаных жыццёвых пытанняў. Напрыклад, была сітуацыя: да мяне на кансультацыю прыехала пажылая пара з Магілёва з маёмаснымі пытаннямі, якія тычыліся абласнога цэнтра. Калі спытаў, чаму яны не звярнуліся да любога іншага натарыуса ў горадзе, яны адказалі, што шмат гадоў таму
я дапамог ім вырашыць нейкую праблему, таму яны ў складаны час зноў вырашылі звярнуцца да
мяне. Вядома, гэта дарагога варта.

У вольны час Міхаілу Мікалаевічу падабаецца займацца працай на зямлі і па гаспадарцы.

– Мая аддушына – гэта вёска, там у нас невялічкі домік з садам і агародам, ёсць тэхніка, зробленая сваімі рукамі. Жонка захоплена вырошчваннем кветак і рознай гародніны. І ўнукі любяць прыязджаць да нас у вёску летам. А што яшчэ для шчасця трэба?

Днямі Міхаіл Гарадкоў адзначыў юбілей – 60 гадоў. Да прафесійнага свята – Дня юрыста – яму ўручылі Падзяку райвыканкама за шматгадовую працу, прафесіяналізм і высокія паказчыкі ў працы. А таксама Міхаіл Мікалаевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускай натарыяльнай палаты.

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024