«Шчасце – гэта калі мір і спакой»

На VI Усебеларускім народным сходзе, як і на ўсіх папярэдніх, будуць прапрацоўвацца самыя важныя пытанні, якія дапамогуць вывесці развіццё краіны на новы і якасна больш высокі ўзровень.
Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дэпутат райсавета дэпутатаў ХХVІІІ склікання, член ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр ЮШКЕВІЧ:
– Адным з важных аспектаў паспяховага развіцця ўсялякай дзяржавы быў і застаецца эканамічны складнік: чым больш паспяхова працуе эканоміка, тым лепшым будзе стан усіх астатніх галін і сфер жыццядзейнасці грамадства. Сусветная каранавірусная пандэмія, да слова сказаць, паказала, што і ў такой няпростай сітуацыі з’яўляюцца шматлікія магчымасці для хуткага перапрафілявання вытворчагаспадарніцкай дзейнасці, стварэння ўнікальных вытворчасцяў. Увесь гэты вопыт, канешне ж, неабходна захаваць і прымножыць у наступныя гады.
Усебеларускі народны сход з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў у развіцці беларускай дзяржавы. Дэлегаты гэтага знакавага форуму не толькі падвядуць вынікі сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны за мінулую пяцігодку, але і прымуць дэтальна прадуманую стратэгію развіцця дзяржавы на бліжэйшае будучае.
Як дэпутат Бялыніцкага райсавета дэпутатаў чакаю, што на сходзе будуць прапанаваны канкрэтныя тактычныя і стратэгічныя мерапрыемствы па павышэнні ролі і значымасці мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэнні іх паўнамоцтваў і мажлівасцяў у сацыяльнаэканамічнай і іншых сферах.
А, бадай, самае галоўнае ў сённяшніх няпростых умовах заключаецца ў тым, каб захаваць у Беларусі мір, спакой, стабільнасць і з’яднанасць.
Мне вельмі хацелася б, каб дэлегаты VІ Усебеларускага народнага сходу прынялі такія рашэнні, якія потым мы, усім грамадствам, супольна, нягледзячы на пэўныя палітычныя разыходжанні, з вялікім энтузіязмам будзем рэалізоўваць, увасабляючы прынятыя планы і заданні ў наша рэальнае жыццё.
Наколькі ведаю, ужо шмат выказана прапаноў, ідэй, думак, меркаванняў. Як мне думаецца, вельмі добра, што па ўсёй Беларусі арганізаваны адкрытыя дыялогавыя пляцоўкі, дзе ўсе могуць выказацца аб тым, што набалела, пра што рупіць. Але, паўтаруся яшчэ раз: самае важнае, самае галоўнае – нам трэба захаваць мір і спакой. Я, як удзельнік савецкаафганскай вайны добра ведаю, што такое, калі ў цябе страляюць, калі ідуць баі, калі гінуць сябры, саслужыўцы
і проста знаёмыя…
У сувязі з гэтым, мяркую, трэба асаблівую ўвагу надаць і пытанням патрыятычнага выхавання, асабліва – моладзі. Усім нам трэба зразумець і ўсвядоміць мінулае нашай Бацькаўшчыны, каб будаваць будучыню на цвёрдым падмурку гістарычнай памяці, на багатым вопыце нашых продкаў. Думаю, што чарговы Усебеларускі народны сход стане тым неабходным этапам, які дапаможа далейшаму правільнаму развіццю краіны з улікам сучасных рэалій.
Лічу, што форум атрымае статус адной з найважнейшых падзей у жыцці Беларусі, хоць бы і таму, што на VІ Усебеларускі народны сход будуць дэлегаваны прадстаўнікі ўсіх слаёў і катэгорый нашага грамадства, якія і вызначаць палітыку дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. Гэта вельмі важна, і людзі ўскладаюць на VІ Усебеларускі народны сход свае вялікія надзеі.
АД РЭДАКЦЫІ
VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця
Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2700 чалавек.