Загінуў чалавек

Трэцяга студзеня а 9-й гадзіне вечара ў Цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў в. Студзёнка Лебядзянкаўскага сельсавета.
Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку дом гарэў адкрытым полымем, стварылася моцнае задымленне. У доме на падлозе быў знойдзены труп гаспадара домаўладання 1956 года нараджэння.
Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
Праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.