Темы

З агарода на галоўную плошчу

З агарода на галоўную плошчу

Сёлетняя гарадская ёлка радуе бялынічан і гасцей нашага горада асаблівай прыгажосцю. Роўная,
купчастая і духмяная, цяжка паверыць, што вырасла яна не на лясной паляне, а на ўласным участку жыхароў аграгарадка Цяхцін.

– Гэтую ёлку, зусім маленькую, пасадзіў бацька майго мужа ў красавіку 1973 года, якраз у той дзень, калі ў нас было вяселле, – распавядае былая гаспадыня дрэва, пенсіянерка Валянціна ГАРБЫЛЁВА. – Такім чынам ён даў наказ, каб наш шлюб быў моцным і прыгожым, як ёлка. Свёкар даглядаў яе, фарміраваў. Хутка наш дом сталі пазнаваць менавіта па высокім дрэве.

Бацькавы словы аказаліся прарочымі. Валянціна Мікалаеўна з Міхаілам Аляксеевічам пражылі ў згодзе і ладзе больш за 47 гадоў, вырасцілі дачку і сына, дачакаліся дваіх унучак. Усё жыццё яны жылі і працавалі ў Магілёве, а пасля смерці бацькоў вярнуліся на малую радзіму мужа, у Цяхцін.

У мінулым годзе ў іх здарылася непрыемнасць, непагадзь расшчапіла дуб, які рос побач з лазняй. Калі яго ўбралі, ёлка стала адкрытай для ўсіх вятроў.

– Мы з мужам ужо пажылыя, самі прыбраць дрэва не можам, – гаворыць Валянціна Мікалаеўна. – Раптам якая бура пачнецца, і дрэва ўпадзе на дом? Мы сталі шукаць магчымасць спілаваць яго. Недзе ў лістападзе ёлкай зацікавіліся працаўнікі жылкамгаса, зрабілі некалькі фотаздымкаў. А потым перад Новым годам яны прыехалі і сказалі, што наша дрэва ўпрыгожыць горад у святочныя дні. Я ніколечкі не шкадавала, што яго зрэзалі, наадварот, вельмі рада, што
ёлка ўсцешыла сваёй прыгажосцю маленькіх і дарослых бялынічан. Напаследак мы зрабілі некалькі фотаздымкаў
з дрэвам, каб памятаць, якое вялікае яно вырасла.

І сапраўды , шчасце, яно ж не ў матэрыяльным, а ў шчырасці сэрца і дабрыні душы…

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем