Темы

За бездакорную службу

За бездакорную службу

Указам Прэзідэнта Беларусі за дасягненне высокіх паказчыкаў у службе, узорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу ІІІ ступені» ўзнагароджаны намеснік начальніка РАНС па аператыўна-тактычнай рабоце, маёр унутранай службы Уладзімір СОБАЛЬ.

Больш за 16 гадоў прысвяціў Уладзімір Аляксандравіч пачэснай і мужнай прафесіі ратавальніка. Тадышні начальнік РАНС Станіслаў БУРКО прапанаваў яму працу камандзіра аддзялення пажарнага аварыйна-ратавальнага паста ў аграгарадку Вішоў. Затым некалькі гадоў Уладзімір Собаль узначальваў яго.

Ратавальнік адзначае, што ніводнага дня не расчараваўся ў выбары свайго жыццёвага шляху. Яго самыя важныя чалавечыя якасці: адказнасць, уважлівасць, стрыманасць не аднойчы дапамагалі справіцца з пастаўленымі баявымі задачамі. А іх нямала. Гэта кіраванне дыспетчарскай службай, арганізацыя баявых выездаў, вырашэнне задач падтрымання поўнай гатоўнасці пажарнай тэхнікі і прыстасаванняў, правядзенне трэніровачных заняткаў з асабістым саставам і шмат чаго іншага.

– У працы я вельмі строгі і патрабавальны, – дадае Уладзімір Аляксандравіч. – І гэта невыпадкова. Ад зладжанасці і арганізаванасці дзеянняў ратавальнікаў залежыць не толькі захаванне матэрыяльных здабыткаў, але і самае галоўнае – чалавечыя жыцці. А яны бясцэнныя…

За час сваёй службы Уладзімір Собаль неаднаразова заахвочваўся граматамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, узнагароджаны  юбілейнымі медалямі «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» і «100 гадоў Савецкай пажарнай ахове».

                     Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                     Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем