Не пашкодзь!
Вадзіцеляў квадрацыклаў, снегаходаў, усюдыходаў і падобнай тэхнікі, якія ездзяць па сельгасугоддзям, будуць караць за прычыненую шкоду.
З усталяваннем трывалага снежнага покрыва супрацоўнікі АДАІ РАУС асаблівую ўвагу будуць звяртаць на выяўленне і папярэджанне фактаў парушэння правілаў дарожнага руху вадзіцелямі вышэйпералічаных транспартных сходкаў.
Для аматараў паліхачыць на засеяных калгасных палях будуць прымяняцца меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, у тым ліку затрыманне і прымусовая адбуксіроўка транспартнага сродку на ахоўваемую стаянку.
У выпадку прычынення шкоды пасевам прадугледжана і грашовае спагнанне – штраф ад 2 да 5 бв.
Віктар САРОКА,
старшы інспектар АДАІ РАУС.