17 студзеня ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне ад жыхара аг. Вялікая Машчаніца аб пажары гаража, у якім знаходзіўся яго аўтамабіль.
Па прыбыцці ратавальнікаў на месца гараж гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару быў знішчаны аўтамабіль «Skoda Octavia». Прычына пажару высвятляецца.
* * *
Яшчэ адно няшчасце адбылося ў гэты ж дзень у в. Клява. Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэнне дома і гаспадарчай пабудовы. Са слоў суседзяў, унутры мог знаходзіцца чалавек. Пазней высветлілася, што гаспадар дома пакінуў месца здарэння самастойна. У выніку позняга выяўлення і паведамлення аб пажары дом быў знішчаны цалкам.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.