Выбраць лепшую паштовую марку Беларусі і выйграць набор філатэлістычнай прадукцыі запрашае Белпошта
З 25 студзеня па 25 лютага 2021 года Белпошта запрашае паўдзельнічаць у конкурсе – апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2020 года».
Для гэтага неабходна зайсці на сайт прадпрыемства ў раздзел «Филателия», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар паштовай маркі або паштовага блока, і выслаць на электронны адрас vinch@belpost.by. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету, якую неабходна накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр.Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск, з паметкай «Конкурс».
Сярод удзельнікаў апытання, у чыіх анкетах указана лепшая паштовая марка, будуць разыграныя прызы – 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі (пры ўмове, што анкеты дасланыя ў названы тэрмін і правільна запоўненыя). Лепшай будзе прызнана тая паштовая марка (або блок), за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.