Темы

Духоўная прастора вясковай бібліятэкі

Духоўная прастора вясковай бібліятэкі

Бібліятэкар Ланькаўскай сельскай бібліятэкі Святлана САХАРАВА аптымістычна і ўпэўнена сцвярджае, што настырлівы інтэрнэт, як і ўсе сучасныя мультыкамунікацыйныя тэхналогіі, ніколі не перамогуць звычайную папяровую кнігу.

Галоўнай падставай для такой перакананасці Святлане Канстанцінаўне служыць яе паўсядзённая праца, якой жанчына прысвяціла ўжо пятнаццаць гадоў уласнага жыцця.

–  Наша бібліятэка з фондам больш як восем тысяч экзэмпляраў кніг, часопісаў, газет, – распавядае Святлана Сахарава, – абслугоўвае 310 пастаянных чытачоў, сярод якіх і некалькі дзясяткаў дзяцей. Спецыяльна для запатрабаванняў юных аматараў кнігі створаны адмысловы кніжны фонд, які захоўваецца ў асобным пакоі.

Маючы на ўвазе рэаліі сённяшняга часу, варта адзначыць, што для сельскай мясцовасці прыведзеная бібліятэкарам статыстыка з’яўляецца ў нейкім сэнсе паказальнай і пераконвае ў тым, што і сапраўды кніга прадаўжае захоўваць сваю прыцягальнасць.

Як вядома, у сённяшніх умовах адным з найважнейшых складнікаў гарманічнага і паспяховага развіцця чалавека, грамадскай супольнасці актыўна выступае вольны доступ іх да інфармацыі. Інфармаванасць грамадзян вельмі важная для іх паўсядзённай жыццядзейнасці: падтрымкі ўласнага здароўя, развіцця творчых здольнасцяў, выхавання дзяцей, правільнага выбару жыццёвага шляху, атрымання адукацыі і заняткаў па самаадукацыі, вытворчай дзейнасці, вядзення дамашняй падсобнай гаспадаркі і інш. І кніга, часопіс, газета падчас выбару адпаведнай тэматычнай інфармацыі займаюць далёка не апошняе месца. Хоць бы і па той прычыне, што слову, надрукаванаму на паперы, і дарослыя, і дзеці ўсё яшчэ больш вераць і давяраюць, чым прачытанаму на маніторы камп’ютара ці ў тэлефоне.

–  Адносна дзіцячых кніг, – заўважае Святлана Сахарава, –  варта сказаць, што папяровыя зараз выдаюцца ў вельмі зручным фармаце для чытання, яны багата ілюстраваныя, цудоўна аформленыя. І гэта з’яўляецца яшчэ адным плюсам перавагі папяровай кнігі перад лічбавай.

Па словах Святланы Сахаравай, фонды і тэматычныя мерапрыемствы Ланькаўскай сельскай бібліятэкі дастаткова поўна забяспечваюць рэалізацыю названых крыху вышэй патрэбнасцяў усіх катэгорый мясцовага вясковага насельніцтва і з’яўляюцца для яго адной з галоўных магчымасцяў для пастаяннай самаадукацыі, культурна-духоўнага развіцця, што вельмі важна ва ўмовах жыцця ў невялікім паселішчы. Па вялікім рахунку, менавіта сельская бібліятэка для жыхароў такіх вось населеных пунктаў і становіцца па сутнасці ці не адзіным акенцам у свет ведаў, культуры, духоўнасці.

Ланькаўская сельская бібліятэка абслугоўвае і жыхароў шэрагу навакольных вёсак – Фойны, Адверніцы, Рагача, Малінаўкі…, дастаўляюцца кнігі і часопісы і ў вясковыя дамы сацыяльных паслуг. Дапамогу Святлане Канстанцінаўне па дастаўцы выданняў у гэтыя населеныя пункты аказвае муж Аляксандр Мікалаевіч, а таксама старшыня сельвыканкама Аляксандр ШАКУРАЎ.

Сярод самых актыўных чытачоў бібліятэкар называе пенсіянерку з пасёлка Малінаўка Ніну КОТАВУ. Да слова сказаць, Ніна Максімаўна не так даўно падарыла роднай бібліятэцы гумарыстычную кнігу з аўтографам пісьменніка-земляка Васіля НАЙДЗІНА «Анюціны вочкі». Тамара ГУМАР з Ланькава захапляецца творамі беларускіх пісьменнікаў, ваеннай тэматыкай, чытачамі бібліятэкі з’яўляецца ўся сям’я Алены СІБІРСКАЙ. Часты наведвальнік сельскай бібліятэкі пенсіянер Мікалай БУРАК, які з’яўляецца аматарам дэтэктыўнай літаратуры.

Па ініцыятыве Святланы Сахаравай чытачы яе бібліятэкі і проста жыхары Ланькава, бліжэйшых вёсак далучыліся да ўдзелу ў міжнародным руху «Букросінг», што ў перакладзе з англійскай мовы азначае «падарожжа кнігі». Яго ўдзельнікі мараць ператварыць увесь свет у адну вялізную бібліятэку. У фае ўстановы размешчана шафа, на паліцах якой у вольным доступе пакідаюцца кнігі з хатніх бібліятэк вяскоўцаў.

Навінка вельмі запатрабаваная. Па словах Святланы Канстанцінаўны, на руках знаходзіцца добрая паўсотня «букросінгавай» літаратуры і яшчэ каля сотні кніг чакаюць сваіх чытачоў.

Бібліятэкар актыўна ажыццяўляе і выставачныя мерапрыемствы. Зараз у памяшканні сельскай установы культуры разгорнута каля дзясятка тэматычных выстаў, якія прысвячаюцца трылогіі малой радзімы, творчасці пісьменнікаў-землякоў, юбілеям класікаў нацыянальнай літаратуры, мясцовай гісторыі, рэлігійнаму жыццю… Адна з высакародных задач такіх выстаў палягае ў захаванні і перадачы культурных традыцый, захаванні памяці, пераемнасці пакаленняў, што ствараюць мясцовы інтэлектуальна-інфармацыйны патэнцыял, які з’яўляецца важнейшым духоўным рэсурсам вяскоўцаў. Напрыклад, Святлана Сахарава па крупінках сабрала вершы мясцовых паэтаў – настаўніка Міколы КОЗЫРАВА, якога, на жаль, ужо няма сярод жывых, і былой мясцовай жыхаркі Раісы ГАЛАФАСТ. Аформіла сабраны матэрыял у дзве брашуры і выдала іх пры падтрымцы раённай бібліятэкі.

…Ланькаўская сельская бібліятэка запатрабавана мясцовым насельніцтвам, у чым журналіст райгазеты «Зара над Друццю» пераканаўся, што называецца, на ўласныя вочы: пакуль гутарыў са Святланай Канстанцінаўнай, а гэта было ўранні самага звычайнага будзённага дня, па кнігі завіталі пяць чалавек.     

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024