На 12,5% больш жылля ўведзена ў эксплуатацыю па выніках года ў Магілёўскай вобласці

2007,1 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал выкарыстана ў 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці. За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананыя на суму 948,8 млн.рублёў. Інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 810,1 млн. рублёў (40,4% агульнага аб’ёму інвестыцый).

— На жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 421,7 млн. рублёў інвестыцый (21% да іх агульнага аб’ёму), або ў супастаўных коштах 101,3% да 2019 года, — паведамілі ў галоўным статупраўленні рэгіёну. — Уведзена ў эксплуатацыю 369 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 112,5% да ўзроўню 2019 года. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 170,8 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 46,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email