Темы

Добрая магчымасць паспрабаваць свае сілы

Добрая магчымасць паспрабаваць свае сілы

Ужо другое паўгоддзе пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь дзейнічае Маладзёжны савет (парламент), у склад якога ўвайшлі 70 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года. Бялыніччыну і Магілёўскую вобласць у ім прадстаўляе дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня Вішоўскага сельвыканкама, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Дзмітрый КАРПІКАЎ.

Нагадаем, што вясной 2017 года падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі навучэнскай моладзі «Моладзь. Погляд у будучыню» было ўзнята пытанне аб стварэнні ў нашай краіне рэспубліканскага

маладзёжнага парламента. Як вынікала са зместу меркаванняў і прапаноў, што былі агучаныяў час абмеркавання гэтай ініцыятывы, такая структура неабходна для фарміравання прававой і палітычнай культуры, падтрымкі грамадзянскай актыўнасці маладых людзей, уключэння і падрыхтоўкі іх да ўдзелу ў жыцці дзяржавы і грамадства, стварэння ўмоў для дыялогу і абмену вопытам, выпрацоўкі новых падыходаў да вырашэння праблем у маладзёжным асяроддзі, нарошчвання кадравага патэнцыялу і падтрымкі таленавітай моладзі

Члены Маладзёжнага парламента ўдзельнічаюць у пасяджэннях сесій Палаты прадстаўнікоў, маюць магчымасць папрацаваць і з дэпутатамі ў сваіх выбарчых акругах, а таксама ўносіць прапановы пры стварэнні новых законапраектаў.

Зыходзячы з нарматыўнага вызначэння, маладзёжны парламент з’яўляецца маладзёжнай парламенцкай структурай, створанай пры заканадаўчым органе дзяржаўнай улады альбо пры органе мясцовага самакіравання (кіравання), што дзейнічае на падставе зацвёрджанага ім палажэння. А маладзёжны парламентарызм уяўляе сабой сістэму прадстаўніцтва правоў і інтарэсаў моладзі як асобнай сацыяльнай групы, заснаваную на стварэнні і функцыяванні маладзёжных парламенцкіх структур на розных узроўнях дзяржаўнага кіравання. Гэта таксама ёсць і элемент грамадзянскай супольнасці, які прадастаўляе сабой механізм рэалізацыі маладзёжнай палітыкі шляхам удзелу моладзі ў сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных працэсах краіны. 

Ад Магілёўскай вобласці ў Маладзёжны парламент дэлегаваны дзесяць чалавек, сярод якіх і Дзімітрый Карпікаў. Працуюць у ім таксама прадстаўнікі моладзі Бабруйшчыны, Магілёва, Круглага, Шклова, Горак і Асіповічаў, якія вызначаюцца грамадзянскай актыўнасцю і занятыя ў самых розных сферах прафесійнай дзейнасці, – робяць у сельскай гаспадарцы, школах, лясніцтве, знаходзяцца на дзяржаўнай службе…

Тэрмін паўнамоцтваў кожнага склікання Маладзёжнага парламента складае два гады. Чакаецца, што члены яго, цесна кантактуючы са старэйшымі калегамі-парламентарыямі, працуючы ў шасці створаных камісіях (па міжнародным і рэгіянальным супрацоўніцтве; па пытаннях экалогіі, валанцёрскаму руху і ўстойлівым развіцці; па ахове здароўя, спорце і турызму; па прадпрымальніцтве, эканоміцы і інавацыйным развіцці; па навуцы, адукацыі і культуры; па інфармацыйнай палітыцы, техналогіям і сувязям з грамадскасцю), супрацоўнічаючы з профільнымі камісіямі абедзвюх палат, атрымаюць асабісты значны вопыт у галіне законатворчасці, навучацца думаць па-дзяржаўнаму, што, несумненна, будзе карысна ім і ў іх далейшай працы, якія пасады яны не займалі б.

-Праца ў Маладзёжным парламенце, –распавядае Дзмітрый Карпікаў,– прадастаўляе добрую магчымасць паспрабаваць свае сілы як у палітыцы, так і ў валанцёрскім руху. Гэта своеасаблівая школа лідарства. Мы выступаем экспертамі ад маладзёжнага асяродку, выказваем свае заўвагі і прапановы. Аб’ядноўвае нас і наша актыўная жыццёвая пазіцыя, і ўдзел у грамадскай дзейнасці, і нацэленасць прыносіць роднай краіне як мага больш карысці.

Я ўвайшоў у камісію па пытаннях экалогіі, валанцёрскаму руху і ўстойлівым развіцці, выбраны намеснікам старшыні камісіі. Наша камісія, як, да слова сказаць, і іншыя, працуе над адпаведнымі законапраектамі, што знаходзяцца на розных стадыях падрыхтоўкі ў Палаце прадстаўнікоў, дзяржаўных органах і іншых арганізацыях.У прыватнасці, удзельнічаем у працы навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Арганізоўваем і праводзім тэматычныя семінары, круглыя сталы, выязныя пасяджэнні, у тым ліку і сумесна з пастаяннымі камісіямі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Рыхтуем і накіроўваем у адпаведныя дзяржаўныя органы прапановы па ўнясенні змен і дапаўненняў у заканадаўства краіны па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі адпаведнай Пастаяннай камісіі. Рэалізоўваем валанцёрскі праект «Твары дабро», а таксама праекты па падтрымцы ініцыятывы «Пагадненне мэраў гарадоў Беларусі», «Папулярызацыя мэт устойлівага развіцця праз сацыяльныя сеткі і СМІ» і шэраг іншых.

За нязначны перыяд дзейнасці яго было прапанавана шмат ініцыятыў, ідэй, многія з якіх ужо знайшлі падтрымку кіраўніцтва Беларусі. У якасці прыкладу магу назваць работу грамадскіх прыёмных, што дзейнічаюць на пастаяннай аснове. Адзначу, што гэта ініцыятыва ў верасні была агучана менавіта членамі Маладзёжнага парламента, у працы якіх і яны гэтаксама прымаюць самы актыўны ўдзел. Намі былі таксама распрацаваны рэкамендацыі па правядзенні масавых мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Да слова сказаць, з захаваннем гэтых норм плануецца і правядзенне УІ Усебеларускага народнага сходу. Як тут не згадаць і шырокае абмеркаванне ў маладзёжным асяродку прапаноў да Усебеларускага народнага сходу, дзе Маладзёжны парламент выступае як камунікацыйная пляцоўкадля розных катэгорый неабыякавага да лёсу краіны маладога пакалення беларусаў. А на кожнага ўдзельніка яго ўскладаецца вялікая адказнасць за лёс краіны, развіццё свайго раёна і калектыву. Я ўпэўнены, што ўсе тыя пытанні, якія сёння вельмі важныя для людзей, будуць гранічна глыбока і ўсебакова абмяркоўвацца на сходзе і трансявацца на ўсю Беларусь.

Пасля сходу дэлегатам трэба будзе падзяліцца ўражаннямі з землякамі, падрабязна расказаць пра прынятыя на пяцігодку задачы.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

 

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем