На базе ФАКу «Друць» завяршыўся адкрыты раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
На базе ФАКу«Друць»завяршыўся адкрыты раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Удзел прынялі аматарскія каманды з ліку вучняў школ, работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. У выніку ўпартай барацьбы перамогу ў турніры святкавала каманда МЦ «Ветразь». Другое месца заняла каманда «Новая Друць». Трэцімі сталі футбалісты зборнай РАНС.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і памятнымі медалямі.