Перспектывы развіцця ўражваюць

Усе мы знаходзімся, як гаворыцца, ужо ў крокавай даступнасці да важнейшай палітычнай падзеі года, якой, несумненна, стане VІ Усебеларускі народны сход.
Зараз па ўсёй краіне шырока праходзіць абмеркаванне асноўных палажэнняў праекта праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця Беларусі на 2021 2025 гады. Лічбы, прыведзеныя ў ёй, глыбока абгрунтаваныя. Лічу правільным і мэтазгодным тое, што ставяцца такія высокія, адказныя задачы, бо на аснове ўкаранення навейшых дасягненняў навукі, перадавога вопыту, забеспячэння дыктатуры тэхналогій яны ўпаўне вырашальныя.
Як сельскага медыка мяне, вядома ж, хвалююць перспектывы развіцця медыцынскага абслугоўвання як у нашай краіне ў цэлым, так і ў аграгарадках і вёсках, маланаселеных і аддаленых населеных пунктах. Упэўнена, што падчас VІ Усебеларускага народнага сходу пытанням захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва будзе нададзена значная ўвага, паколькі ў асноўных палажэннях праекта праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны на чарговую пяцігодку ім прысвечана дастаткова месца. Найперш, шляхам усеагульнага ахопу насельніцтва паслугамі пярвічнай меддапамогі, узмацнення прафілактыкі неінфекцыйных і інфекцыйных хвароб, удасканалення механізмаў дыспансерызацыі і медыцынскіх скрынінгаў плануецца ўзмацніць эпідэміялагічную бяспеку і знізіць узровень захваральнасці людзей. А галоўным вынікам рэалізацыі прынятых дэлегатамі УНС палажэнняў праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця на чарговую пяцігодку, у тым ліку і ў медыцынскай галіне, стане павелічэнне чаканай працягласці жыцця насельніцтва да 76,5 года.
Усе мы добра бачым і ўсведамляем, што за апошнія гады ў нашай краіне праведзена каласальная праца па развіцці сферы аховы здароўя, укараненні найсучаснейшых медыцынскіх тэхналогій, што дазваляюць рабіць унікальныя аперацыі і абследаванні.
Вельмі важна, каб і далей у сельскай мясцовасці дзейнічалі і ўдасканальвалі сваю работу ФАПы, АУАП, якія з’яўляюцца першасным звяном медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Лічу, што адной з перспектыў развіцця сельскай медыцыны маглі б стаць перасовачныя медыцынскія комплексы, укамплектаваныя навейшай медапаратурай, іншымі словамі – своеасаблівыя ФАПы на колах. А вопыт працы перасовачнага ФАПа ўжо ёсць у нашай краіне.
Вельмі абнадзейвае і той факт, што аб укараненні перасовачных медыцынскіх комплексаў гаворыцца і ў асноўных палажэннях праекта праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 20212025 гады.
Святлана СІДАРЭНКА,
урач агульнай практыкі Галоўчынскай АУАП.