Темы

Дэлегаты падзяліліся ўражаннямі аб УНС

Дэлегаты падзяліліся ўражаннямі аб УНС

11-12 лютага ў сталіцы нашай краіны адбыўся маштабны форум – VI Усебеларускі народны сход. Сваімі думкамі, уражаннямі і меркаваннямі наконт гэтай падзеі падзяліліся нашы землякі, дэлегаты сходу.

Андрэй ГАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

— Безумоўна, як і ў кожнага дэлегата і ўдзельніка VI Усебеларускага народнага сходу, у мяне засталіся яркія ўражанні ад гэтага форуму. Размова, на мой погляд, адбылася вельмі прынцыповая і адкрытая. Былі агучаны розныя пункты гледжання на сітуацыю, якая склалася ў грамадстве, на шляхі далейшага развіцця краіны. І часам гэтыя пункты гледжання кардынальна адрозніваліся. Прагучала нямала крытыкі і ў адрас улады. Аднак, як вядома, менавіта ў спрэчцы і нараджаецца ісціна.

Вялікае ўражанне выклікаў яркі, эмацыйны даклад Прэзідэнта, які доўжыўся без малога 4 гадзіны. У ім прагучалі шматлікія пытанні на злобу дня, быў зроблены глыбокі аналіз тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве апошні час, пазначаны стратэгічныя напрамкі развіцця эканомікі краіны на пяцігодку, прагучалі і канкрэтныя тэрміны па правядзенні канстытуцыйнай рэформы і рэферэндуму.

Цікавым атрымаўся і даклад прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, у якім грунтоўна выкладзена структура эканомікі, прадметна акрэслены шляхі развіцця традыцыйных і інавацыйных галін нацыянальнай эканомікі, развіццё сацыяльнай сферы, дэмаграфічнай бяспекі.

Увогуле, прыярытэты бліжэйшых гадоў вызначаны, аднак увасобіць іх у жыццё можнна толькі пры ўмовах добрасумленнай працы кожнага з нас і агульнай еднасці беларускага народу.

Васіль ЗАХАРЭНКА, старшыня райвыканкама:

— Вялікая ўвага на VI Усебеларускім народным сходзе была нададзена далейшаму развіццю рэгіёнаў, якія з’яўляюцца асновай для паспяховага сацыяльна-эканамічнага руху краіны наперад. Яно і зразумела: моцныя рэгіёны – моцная дзяржава! На прыкладзе Бялынічаў, нашага раёна мы не можам не бачыць тое, як тут з кожным годам развіваецца, удасканальваецца сацыяльная і вытворчая інфраструктуры, укараняюцца навейшыя тэхналогіі, у практычнай дзейнасці выкарыстоўваюцца найноўшыя машыны, агрэгаты і абсталяванне, паляпшаюцца эканоміка рэгіёна і дабрабыт яго насельніцтва. А як знешне змяніўся наш горад за час падрыхтоўкі яго да правядзення чарговага Дня беларускага пісьменства!

Тое, што было пабудавана, мадэрнізавана, рэканструявана, канешне ж, на доўгія гады застанецца бялынічанам, садзейнічаючы камфортнасці і ўтульнасці іх штодзённага побыту, павышаючы якасць іх жыцця.

Усе тэмы, пытанні, праблемы, якія грунтоўна і зацікаўлена абмяркоўваліся, глыбока аналізаваліся на сходзе, вельмі актуальныя, а канкрэтныя шляхі вырашэння іх знайшлі сваё адлюстраванне ў падагульняючых дакументах VІ Усебеларускага народнага сходу. Скажу так: даклад Прэзідэнта на прайшоўшым народным веча стаў не толькі яскравым пасылам, але і магутным энергетычным зарадам, матывацыяй для яго ўдзельнікаў і дэлегатаў, усяго беларускага насельніцтва для таго, каб за чарговую пяцігодку рэалізаваць усе пастаўленыя задачы, ажыццявіць вызначаныя задумы, а значыць, і зрабіць сваё жыццё лепшым.

Андрэй САЛАНІНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
– Звяртаючыся не толькі да дэлегатаў, але і да ўсяго беларускага народа, кіраўнік дзяржавы закрануў вельмі важную для нашай работы на месцах тэму ўзмацнення ролі мясцовага кіравання і самакіравання. Лічу справядлівым і аб’ектыўным тое, што цэнтры прыняцця рашэнняў павінны быць максімальна набліжаны да людзей.

Глыбокі па змесце, грунтоўны даклад Прэзідэнта, выступленні дэлегатаў сходу не могуць не натхняць. Яны даюць новы імпульс нашай рабоце на месцах. Нам ёсць над чым працаваць, у тым ліку і ў сферы інфармацыйнага поля. Трэба больш вынікова наладжваць стасункі з людзьмі, якія актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, цікава распавядаць ім аб сваёй працы, матываваць грамадзян уключацца ў сумесную дзейнасць. Асабліва гэта важна ў рабоце з сельскім насельніцтвам, працоўнай моладдзю. Лічу, што такая форма работы з моладдзю станоўча паўплывае на далейшае працоўнае замацаванне выпускнікоў ВНУ і каледжаў у вёсках і аграгарадках, а выхаванцы сельскіх школ захочаць атрымаць такія спецыяльнасці, каб потым працаўладкавацца ў сваіх родных мясцінах.

Вельмі важнай таксама з’яўляецца падтрымка і развіццё прыватных ініцыятыў па адкрыцці ў сельскай мясцовасці новых прадпрыемстваў. Мы бачым, што развіццё сельскай гаспадаркі суправаджаецца будаўніцтвам аграгарадкоў, узвядзеннем сучасных жывёлагадоўчых комплексаў, асваеннем найноўшых тэхналогій і сельгасмашын, як, уласна, і падтрымкай фермераў. Лічу, што асаблівай увагі таксама заслугоўвае і комплексны падыход праграмы «Моцны рэгіён», задачы якога былі агучаны на Усебеларускім народным сходзе.

Святлана ПАТАПЧЫК, старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ:
– Аснову сходу склалі найважнейшыя пытанні далейшай працы і развіцця эканомікі нашый краіны, пашырэння рынку працы, прыцягнення інвестыцый і шэраг іншых. Для мяне, як прадстаўніка прафсаюзаў, галоўнай задачай якіх застаецца абарона працоўных правоў грамадзян, вельмі важна, што на форуме былі ўзняты такія актуальныя тэмы як занятасць, дастойныя ўмовы працы і заработнай платы – галоўныя фактары, што матывуюць чалавека на плённую працу. І прафсаюзы ў асобе старшыні ФПБ Міхаіла ОРДЫ агучылі на сходзе і ўжо ўнеслі ва ўрад свае прапановы наконт удасканалення і ўмацавання працы ў такіх кірунках як эфектыўная стабільная занятасць людзей, фарміраванне пенсій з улікам рэзультатаў працы чалавека, кантроль за цэнаўтварэннем.

Што тычыцца правядзення сходу ўвогуле, я ўпэўнена, што рэалізацыя тых мэт і задач, якія былі на ім сфарміраваны, будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнаэканамічнага ўзроўню нашай дзяржавы.

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024