На кантролі – распараджэнне дзяржмаёмасцю

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны шэраг праблемных пытанняў, выяўленых падчас кантролю выканання ў галіне заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.

Асноўныя з іх – наяўнасць невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, у тым ліку жылля, невыкананне планаў рэгістрацыі ў органах тэхнічнай інвентарызацыі аб’ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці, парушэнні пры ўліку дзяржмаёмасці, яе здачы ў арэнду і перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, выкарыстанне і ўтрыманне зямель.

Акрамя таго, вынікі кантролю сведчаць аб неабходнасці ўдасканалення асобных норм зямельнага, падатковага і інвестыцыйнага заканадаўства.

Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email