Прыярытэтам для СМІ сёння з’яўляецца праца ў сетцы Інтэрнэт

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі адзначыў прыярытэт працы СМІ ў сетцы Інтэрнэт у рамках гарантавання інфармацыйнай бяспекі краіны, асаблівай увагі патрабуюць сацыяльныя сеткі і мэсэнджары.
– Адзін з найважнейшых напрамкаў – праца ў сетцы, – падкрэсліў Ігар Луцкі на калегіі Міністэрства інфармацыі, дзе падводзіліся вынікі працы галіны ў 2020 годзе і абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця СМІ. – У нейкай меры ў гэтай сферы мы не вельмі добра развіваліся. Аднак жнівень паказаў, што ў нас ёсць рэзервы і магутнасці, якія дазволілі выстаяць у гэты няпросты час. Журналістыка ў 2020 годзе стала іншай, мы знаходзімся ў вострай стадыі інфармацыйнага проціборства. 2021 год, на мой погляд, будзе не менш насычаным, і працы ў нас будзе шмат.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта СБ “Беларусь сёння”.