У малай зале раённага Цэнтра культуры адбылася дыялогавая пляцоўка грамадзян раёна пажылога ўзросту і інвалідаў з прадстаўнікамі ўлады, сацыяльнай службы, РАНС і РК ГА «БРСМ»

У малай зале раённага Цэнтра культуры адбылася дыялогавая пляцоўка грамадзян раёна пажылога ўзросту і інвалідаў з прадстаўнікамі ўлады, сацыяльнай службы, РАНС і РК ГА «БРСМ». Падчас яе былі абмеркаваны важныя пытанні пенсійнага забеспячэння, пажарнай бяспекі пажылых і састарэлых грамадзян. Старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Саланінка падзяліўся сваімі ўражаннямі як дэлегат VІ Усебеларускага народнага сходу і распавёў аб ключавых аспектах,што былі агучаны падчас правядзення гэтага маштабнага мерапрыемства.