Темы

Дзеці – самае галоўнае багацце

Дзеці – самае галоўнае багацце

У рамках творчага праекта «Жанчына. Маці. Гераіня», які рэалізуецца пры падтрымцы РА ГА «Беларускі саюз жанчын», працягваем распавядаць аб жыхарках Бялыніччыны, узнагароджаных ордэнам Маці.

Днямі карэспандэнт раённай газеты «Зара над Друццю» завітала ў госці да мнагадзетнай сям’і Зінаіды БУДКЕВІЧ-ЧАЙКОЎСКАЙ у вёску Малы Кудзін. Крыху больш за год таму ёй уручылі самую пачэсную ўзнагароду для жанчыны – ордэн Маці.

– У нашай сям’і нарадзілася пяцёра дзетак, – гаворыць Зінаіда Мікалаеўна. – Старэйшы, Аляксей, ужо самастойны, ён жыве і працуе ў Мінску, Аляксандр – другакурснік Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа, Віталь і Валодзя вучацца ў Кудзінскай БШ, а самай маленькай нашай пястушцы, доўгачаканай дачушцы Машы, споўнілася 2,5 года.

Мнагадзетная сям’я жыве ў доме, які выдзеліла ім ААТ «Бялынічы»; абодва бацькі працуюць у гаспадарцы. Муж Юрый – жывёлаводам, а Зінаіда да дэкрэтнага адпачынку рабіла аператарам машыннага даення. Сям’я трымае вялікую дапаможную гаспадарку – карову, свіней, трусоў.

– Дзеці заўсёды дапамагаюць у хатніх справах, не леняцца. Яны выдатна разумеюць, адкуль на стале з’яўляюцца малако, мяса, гародніна, – адзначае жанчына. – Валодзя і Віталік занятыя і пасля школы, яны наведваюць авіямадэльны гурток і аб’яднанні па інтарэсах у сельскім клубе. Вось і да свята 8 Сакавіка яны задзейнічаны ў мерапрыемстве.

Да звання «маці-гераіня» Зінаіда Мікалаеўна адносіцца з вялікай павагай. І зараз з хваляваннем у голасе ўспамінае момант узнагароджання.

– Дома малодшыя хлопчыкі нават па чарзе прымяралі ордэн,  – усміхаецца жанчына. – Мусіць, дзякуючы і ўзнагародзе, дзеці сталі адносіцца да мяне больш уважліва. Я вельмі ўдзячна дзяржаве, што зараз мнагадзетным жанчынам даюць такую высокую адзнаку, як ордэн Маці. Думаю, нам, маці, пашанцавала ўдвая, бо шчырыя дзіцячыя абдымкі і любоў не купіш ні за якія грошы. Нашы дзеці – самае вялікае багацце і радасць!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

БРСМ провел акцию в круглосуточном лагере «Интеллектуал»

13 августа 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси появился новый вид экспертизы

13 августа 2025
Читать новость
РОВД информирует

О проведении комплекса оперативно-профилактических мероприятий

13 августа 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Новые предметы и факультативы появятся в школах Беларуси с 1 сентября 2025

13 августа 2025
Читать новость
Новости района

На зернотоке ОАО «Белыничский РАПТС» приступил к работе студенческий отряд

13 августа 2025
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» определился второй зерноуборочный экипаж, намолотивший более тысячи тонн зерна

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем