Темы

Любоў і лёс на дваіх, або Шлюб, якому 65 гадоў

Любоў і лёс на дваіх, або Шлюб, якому 65 гадоў

Калі мы пачынаем весці размову пра вяселле, шлюб, то адразу на думку прыходзяць словы «разам і на ўсё жыццё». А як гэта? Як пражыць з чалавекам разам у любові, спагадзе, узаемадаверы на працягу не двух, дзесяці і нават не 30 гадоў, а цэлых шасці з паловай дзесяцігоддзяў? Такое вяселле яшчэ называюць «жалезным». Менавіта столькі, дзякуючы лёсу і Богу, жывуць разам Тамара Апанасаўна і Іван Якаўлевіч КОНАНАВЫ з вёскі Студзёнка Лебядзянкаўскага сельсавета нашага раёна.

У далёкім 1956 годзе, 4 сакавіка, маладыя людзі вырашылі звязаць свае лёсы ў адзін. Іван на той час працаваў у калгасе імя Заслонава даглядчыкам жывёлы, а Тамара – у паляводчай брыгадзе гэтай жа гаспадаркі. Зарабляць на хлеб прыйшлося з ранняга ўзросту.

– На дваіх у нас шэсць класаў адукацыі, – жартуе Тамара Апанасаўна. – Я правучылася 4 гады, а Іван скончыў толькі два класы пачатковай школы. Бацька сказаў: «Подпіс ставіць умееш і хопіць». З чатырнаццаці гадоў я ўжо працавала ў калгасе.

Іван Якаўлевіч дадае:

– Сем’і ў мяне і ў Томы былі вялікія. У яе яшчэ восем братоў і сясцёр і ў мяне – шэсць. Трэба было дапамагаць бацькам пасвіць кароў, цялят, авечак. Таму і атрымалася, што з братам Віктарам скончылі трэці клас на дваіх: адзін дзень ён на пашы, а я іду ў школу, а потым наадварот.

За плячыма кожнага з нашых юбіляраў ужо было шмат трывожных момантаў. На перыяд іх маладосці прыпалі жахлівыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Абодва памятаюць, як гарэла вёска Стэфанова, зарыва ад яе было відаць здалёк. Тамара Апанасаўна са слязамі на вачах узгадвае момант, як хавалася на балоце ад немцаў, прыкрываючы хусткай малодшую сястрычку, якая толькі нядаўна нарадзілася. Бацька Івана прапаў без вестак у ліпені 1943 года, а Тамарын у час Вялікай Айчыннай нёс службу ў сістэме тылавога забеспячэння Чырвонай арміі.

Вяселле было сціплым, нават не змаглі зрабіць памятны фотаздымак. Жыць разам з бацькамі не сталі. Набылі за невялікія грошы істопку, зрабілі з яе маленькую хатку і толькі праз 20 гадоў перасяліліся ў новы, прасторны дом.

Амаль праз год пасля вяселля нарадзілася першая дачка Валянціна. На пачатку сямейнага жыцця было цяжка: дрэнна вялася хатняя жывёла, падтрымкі добрай не было, бо ў іхніх бацькоў яшчэ былі дзеці, якіх трэба было карміць. Але менавіта гэтыя выпрабаванні зрабілі герояў нашай гісторыі моцнымі сілай і духам, навучылі ніколі не схіляць галавы перад жыццёвымі цяжкасцямі. Паступова пачала расці гаспадарка: дзве каровы, конь, свінні, куры, авечкі, амаль 2 гектары зямлі. Лёс падарыў яшчэ трох дачок – Ганну, Таццяну і Алену.

Івана Якаўлевіча ў канцы 1950-х гадоў накіравалі на шасцімесячныя курсы трактарыстаў, што дзейнічалі на базе Беларускай МТС у вёсцы Нежкаў. Да самай пенсіі працаваў ён у калгасе імя Заслонава па абранай прафесіі. Тэхніка была розная: трактары, камбайны. Больш за сорак гадоў працоўнага стажу, 35 з якіх – трактарыстам. Быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

Тамара Апанасаўна амаль усю працоўную біяграфію звязала з брыгадай паляводаў, асвоіла прафесію швачкі. Яна не толькі шыла ўборы сваім любімым дачушкам, але і ўсім сяброўкам-суседкам. Перад выхадам на заслужаны адпачынак працавала прыбіральшчыцай у канторы гаспадаркі.

За 65 гадоў шлюбу прыйшлося перажыць шмат і радасных, і трывожных дзён, але нішто не параўнаецца з боллю страты самага дарагога і любімага чалавека. Рана пайшла з жыцця старэйшая дачка. Як кажуць, і ворагу не пажадаеш таго, каб бацькі перажылі сваіх дзяцей. Толькі Бог адзін ведае, колькі слёз было выплакана і колькі бяссонных начэй прайшло ў перажываннях за свайго самага дарагога сэрцу чалавека.

Але сямейнае кола не спыняе свой бег: лёс падарыў Івану Якаўлевічу і Тамары Апанасаўне 13 унукаў і 15 праўнукаў. Кожнаму з іх знаходзіцца месца ў доме і сэрцы нашых герояў. Па кожным баліць душа, калі штосьці не атрымліваецца, і радуецца таму, што ўсе жывыя і здаровыя. І хоць некаторыя знаходзяцца ў далечыні, кожны можа ў любы момант прыехаць у госці, звярнуцца па дапамогу ці за добрым словам. Юбіляры кажуць у адзін голас:

– Нам, старым, ужо нічога не трэба. Мы навучыліся перажываць усе нягоды разам. Але здаецца, зараз маладым цяжэй, бо сучаснае жыццё вельмі хуткае. Хочацца паспець і грошай зарабіць, дапамагчы ўжо сваім дзецям трывала стаяць на нагах. А мы, старыя, хочам, каб толькі нашы дзеці, унукі і праўнукі былі шчаслівыя і здаровыя.

Мне, аўтару гэтага матэрыяла, пашчасціла быць адной з унучак гэтых «жалезных» юбіляраў, самых лепшых на свеце бабулі і дзядулі. Я з вялікай радасцю прыязджаю да іх у госці і праводжу з імі час за працай або ўспамінамі. Заўсёды яны пацікавяцца ў мяне жыццём астатніх унукаў, якія не маюць магчымасці часта наведацца ў вёску. Усё жыццё бабуля і дзядуля побач з намі. Мы ўсе, дзеці, унукі і праўнукі, дзякуем Богу і лёсу за тое, што далі такую магчымасць – пераймаць іх вопыт, слухаць парады і прыязджаць туды, дзе табе заўсёды рады і сустракаюць з цёплынёй і ўсмешкай.

Час ляціць хутка. Ужо старэйшая праўнучка выйшла замуж і працуе ў адной з гаспадарак нашага раёна, а малодшаму праўнуку споўнілася 6 месяцаў. Прыемна ўсведамляць, што наша агульная і вялікая сям’я, сям’я Івана і Тамары Конанавых, якую яны разам на працягу 65 гадоў будуюць і засцерагаюць ад розных нечаканасцей, можа з гонарам сказаць: «Мы ўсе – дзеці сваіх бацькоў! Мы – розныя, але мы – Сям’я!»

Наталля БАРОДЗЬКА.

Фота з архіва сям’і Конанавых.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024