Не злоўжывай!
Летась супрацоўнікамі РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.3 КаАП Беларусі «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення» прыцягнута 267 грамадзян, у тым ліку з іх 10 — па ч 2 названага артыкула.
Згодна з ч 1, распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, акрамя спецыяльна прызначаных месцаў, або з’яўленне ў
грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення, прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 8 бв.
Згодна з ч 2 артыкула 17.3 КаАП, знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап’янення прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 10 бв.
Дзеянні, прадугледжаныя ч 1 і 2 арт. 17.3. КаАП, зробленыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, згодна з ч 3, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 15 бв або адміністрацыйны арышт. З’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, згодна з ч 4, караецца штрафам у памеры ад 5 да 10 бв.
Знаходжанне на працоўным месцы пад уздзеяннем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў павялічвае суму спагнання ад 8 да 12 бв.
Спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 15 бв.
Аляксандр КРОЛ,
начальнік ААПП РАУС.