Падарылі незабыўныя хвіліны радасці

Да Міжнароднага дня жанчын – 8 сакавіка святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў і салістаў РЦК адбыўся ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

Гэта – першае за доўгі час маштабнае мерапрыемства, якое прайшло ва ўстанове з пачатку распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі. У сувязі каранціннымі мерамі, якія прымаліся ў доме-інтэрнаце, усе маштабныя масавыя мерапрыемствы і святы былі часова адкладзены.

Насельнікі і персанал установы былі вельмі рады артыстам і не шкадавалі для іх апладысментаў і цёплых слоў.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email