Прыцягнуты да адказнасці

КДК Магілёўскай вобласці праверыў Магілёўскі гарадскі фізкультурнаспартыўны клуб.
Выяўлены незаконнае атрыманне ўстановай сродкаў гарадскога бюджэту, а таксама выкарыстанне з парушэннем заканадаўства атрыманых ад ажыццяўлення пазабюджэтнай дзейнасці даходаў на агульную суму больш за 40 тыс. рублёў, парушэнні заканадаўства пры правядзенні клубам дзяржаўных закупак, здачы ў арэнду памяшканняў, вядзенні бухгалтарскага ўліку і іншыя.
Па выніках праверкі парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Дзмітрый ЗАХАРАЎ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.