Таварыская сустрэча

У пачатку сакавіка ў рамках правядзення міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Разам супраць наркотыкаў», якая праходзіла на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, на базе ФАКу «Друць» зборная па міні-футболе РАУС правяла таварыскі матч з юнымі футбалістамі Бялыніччыны.

Задача мерапрыемства – ажыццяўленне комплексных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы спажывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, курыльных сумесяў сярод непаўналетніх, прыцягненне дзяцей да спорту, вядзенню здаровага ладу жыцця.

Гульня была цікавай і насычанай на галявыя моманты, а ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Святлана ПАТАПЕНКА,

спецыяліст ІСН РАУС.

Print Friendly, PDF & Email